Сацыяфобія
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Сацыяфобія (лац. societas + стар.-грэц. φόβος — грамадзтва + страх) — упартая нематываваная боязь выкананьня дзеяньняў у грамадзкіх месцах. Ёсьць найбольш распаўсюджаным відам назойлівага страху. Найчасьцей сустракаецца ў самотных і маламаёмных людзей.
Чыньнікі
Схільнасьць да хваробы выклікае турбаваньне водгукам навакольных, боязь выглядаць сьмешным і страты пашаны й даверу, недаацэнка ўласных посьпехаў, уява сябе нязначным і саманепрыманьне, пастаяннае параўнаньне сваіх дасягненьняў з посьпехамі іншых.
Праявы
Хвароба выяўляецца праз спалох ад стасункаў зь людзьмі, што суправаджаецца дрыжаньнем рук, пачырваненьнем, павышаным потааддзяленьнем і буркатаньнем у жываце. У выніку адбываецца адасабленьне (пазьбяганьне стасункаў) ад людзей пры адначасным разуменьні яго неабгрунтаванасьці[1].
Крыніцы
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads