Саюзная дзяржава Беларусі і Расеі

наддзяржаўнае аб’яднаньне Беларусі і Расеі From Wikipedia, the free encyclopedia

Саюзная дзяржава Беларусі і Расеі
Remove ads

«Саю́зная дзяржа́ва Белару́сі і Расе́і» (рас. Союзное государство Беларуси и России) — зьвяз рэжыму Лукашэнкі з Расеяй.

Хуткія факты
Remove ads

Гісторыя

Thumb
Урачыстая цырымонія падпісаньня дамовы аб утварэньні «Саюзу Беларусі і Расеі» ў Крамлёўскі палацы між Аляксандрам Лукашэнкам і Барысам Ельцыным

Па ўсталяваньні ў Беларусі аўтарытарнага рэжыму 2 красавіка 1996 году Аляксандар Лукашэнка дасягнуў з Расеяй дамоўленасьці аб утварэньні «Садружнасьці Беларусі і Расеі з палітычнай і эканамічнай інтэграцыяй абедзьвюх дзяржаваў». 29 красавіка 1996 у Санкт-Пецярбургу старшыні парлямэнтаў падпісалі пагадненьні аб «Парлямэнцкім сходзе». Перамовы суправаджаліся пратэстамі ў Беларусі.

2 красавіка 1997 году[1] ў Маскве Аляксандар Лукашэнка і прэзыдэнт Расеі Барыс Ельцын падпісалі «Дамову аб Саюзе Беларусі і Расеі». З гэтай пары 2 красавіка абвясьцілі «Днём яднаньня народаў Беларусі і Расеі». 23 траўня 1997 адбылося падпісаньне «Статуту Саюзу Беларусі і Расеі».

Thumb
Дыяграма Ойлера з дачыненьнямі між рознымі наднацыянальнымі ўтварэньнямі на постсавецкай прасторыпар

У 1997—1998 гадох утварыліся «Найвышэйшы савет», «Выканаўчы камітэт», «Парлямэнцкі сход Саюзу», «Пагранічны і Мытны камітэты», «Камітэт у пытаньнях бясьпекі».

8 сьнежня 1999 году ў Маскве падпісаная «Дамова аб стварэньні Саюзнай дзяржавы». 26 студзеня 2000 году абвясьцілі, што яна «набыла моц» — па ратыфікацыі Нацыянальным сходам і Дзяржаўнай Думай.

Remove ads

Глядзіце таксама

Крыніцы

Вонкавыя спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads