Сваяцтва

From Wikipedia, the free encyclopedia

Remove ads

Сваяцтвадачыненьні мужа і жонкі з родзічамі адно аднаго і іх родзічаў міжсобку. Агульным назовам для сваякоў служыць слова свае. У гаворках сустракаецца назоў сваство[1].

Віды

  • Муж (мужык, чалавек) у гаворках стары: зяць — даччын муж, швагер — сястрын муж. Сьвёкар і сьвякроў (сьвякруха, сьвекрыва) — мужавы бацькі, дзевер — мужаў брат, залвіца (залоўка) — мужава сястра.
  • Жонка (маладзіца, дружына, жанчына) у гаворках старая: нявестка (сынавая, сыновая) — сынава жонка, браціха (братавая) — братава жонка, дзядзіна (цётка) — дзядзькава жонка. Цесьць і цешча — жончыны бацькі, швагер — жончын брат, швагерка — жончына сястра.
  • Сватыба́цькі мужа і жонкі адзін да аднаго, мужчынскія родзічы мужа і жонкі адзін да аднаго (у гаворках). Свахі (свацьці) — мацеры мужа і жонкі адно да адной. Свацьці — жаночыя родзічы мужа і жонкі адно да адной (у гаворках)[1].

Пры паўторным шлюбе між мужам (жонкай) і дзецьмі ад папярэдняга шлюбу жонкі (мужа) таксама ўтвараецца сваяцтва: айчым і мачыха, пасынак і падчарыца. Дзеці айчыма і мачахі становяцца адно для аднаго зводнымі братамі і сёстрамі[1].

Remove ads

Крыніцы

Вонкавыя спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads