Севярын Квяткоўскі
беларускі пісьменьнік, журналіст From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Севярын Аляксандравіч Квяткоўскі (нар. 30 сакавіка 1973, Менск) — беларускі літаратар, публіцыст, журналіст і рэдактар. Сябра БАЖ, Саюзу беларускіх пісьменьнікаў і ПЭН-цэнтру. Адзін з стваральнікаў грамадскай кампаніі Будзьма беларусамі![2]
Remove ads
Біяграфія
Працаваў журналістам на «Радыё 101,2» (1995—1996 гады), у газэтах «Имя» (1995—1996 гады) і Наша Ніва (1996—1999 гады), у Беларускай рэдакцыі Польскага Радыё (1997—1998 гады), на Радыё Рацыя (1999—2002 гады) і Радыё Свабода (2002—2008 гады). У 2008—2012 гадох быў рэдактарам грамадзкага блогу Будзьма беларусамі!. З 2012 году — публіцыст на Радыё Свабода.
У час здушэньня пратэстаў супраць фальсыфікацыі выбараў, гвалту і беззаконьня на тры дні арыштоўваўся рэжымам Лукашэнкі, па чым у зьвязку з завядзеньнем крымінальнай справы мусіў пакінуць Беларусь[3].
Remove ads
Творчасьць
Дэбютаваў у газэце Наша Ніва ў 1993 годзе імпрэсіямі «На гэтай паперы…», «Момант Мяне», «Парагвай»[4]. Піша апавяданьні, эсэ, імпрэсіі, мініятуры, нарысы, фрашкі, аўтарскія тэксты. Публікуецца ў Нашай Ніве, ARCHE Пачатак, на Радыё Свабода ды іншых інтэрнэт-пляцоўках.
Аўтар кніг «Фрашкі да пляшкі» (2007 год), «Падарунак для Адэлі» (містычны трылер у навэлях; 2012 год). Таксама аўтар ідэі і суаўтар аўдыёкнігі «Народныя фрашкі. Супольны альбом» (2009 год). Аўтар праекту і кнігі «Як стаць беларусам» (2014 год), сатырычнага рамана-комікса «Каларадзкая пушча» (2019 год).
Remove ads
Грамадзкая дзейнасьць
Зьвяртае ўвагу на тое, што расейска-лукашэнкаўская блогерка Вольга Бондарава і летувіскі блогер Жільвінас Світоюс, які атрымаў вядомасьць цкаваньнем гісторыка Ўладзімера Арлова, фактычна займаюцца адной справай — змагаюцца зь беларушчынай[5].
Таксама зьвяртае ўвагу на тое, што частка летувіскага грамадзтва гатовая ня проста цкаваць суседні і карэнны для Віленшчыны этнас, яны гатовыя цкаваць гнаную ў сябе на радзіме супольнасць[6].
Узнагароды
- Ляўрэат прэміі «Залатая Літара» (2007 год) за кнігу «Фрашкі да пляшкі»
- Ляўрэат прэміі сайту 101blog.net (2007 год) за найлепшы постынг у беларускай блогасфэры за 2007 год.
Крыніцы
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads