Селы

From Wikipedia, the free encyclopedia

Селы
Remove ads

Се́лы (Село́ны) усходнебалцкае племя, што ў ХІІІ стагодзьдзі жыло на левым беразе Заходняй Дзьвіны, на поўдні сучаснай Латвіі і часткова паўночным усходе Летувы. Колішнім племянным цэнтрам селаў лічыцца гарадзішча Селпілс (існуе з 6 ст.) на беразе Заходняй Дзьвіны. Селы вялі барацьбу супраць нямецкай агрэсіі, але ў 1208 трапілі пад уладу Лівонскага ордэна.

У 2021 годзе ў Латвіі прыняты закон, згодна зь якім вылучаецца пяты гістарычны рэгіён у складзе Латвіі — Сэлія (апроч Латгалэ, Зэмгалэ, Курзэмэ й Відзэмэ).

Remove ads

Назва

Назва селаў найімаверней гідранімічнага паходжаньня, ад назвы краю *Sėlia (Се́ля, Се́лія), якая ад не захаванай да сёньня рачной назвы тыпу балцк. *Sēla.

Ад кораня *sel-/sal-, ад якога таксама латвійскія гідронімы тыпу Sēlīte, Salaca, Salate, Saliene, Sal-upe, літоўскія Sėliupis, Sal-upis, Sala, Salantas, таксама балцкія гідронімы на Павоччы тыпу Села, Селна, Сельна, Сэлена, Салона[1].

Зьвязана зь летувіскім salti «памалу цячы, разьлівацца», прускім salus «дажджавы ручай». Назва ракі Села значыла «Плыткая (рака)».

Адзіны тапонім, зьвязаны зь селамі, на тэрыторыі сучаснай Беларусі Селігоры (< Сълигора < Sēligalā «Селіголь; край селаў»[2]).

Назвы многіх рэгіёнаў, утвораныя ад назваў балцкіх плямёнаў, зьвязаныя менавіта з гідронімамі, якія найчасьцей таксама не захаваліся й не ідэнтыфікуюцца. Назвы Галінда, Натангія (прускія землі), Яцьвязь, Судовія (зямля роднасных яцьвягам судоваў)[3], Нальша, Латыголь[4], імаверна й Літва, а таксама назва дагістарычных нэўраў, зьвязваюцца з гідронімамі з асновамі Gal-ind-, Nat-ang-, Jat-(а)v-, Sūd-(а)v-, Nal-š-, Lat-, Liet-(u)v-[5], Nau-r-[6]. Мяркуецца, што на адпаведных рэчках маглі знаходзіцца сакральна-рэлігійныя цэнтры пэўнага рэгіёну (племэні).

Remove ads

Гідронімы «сялонскага» паходжаньня

У падзьвінскім рэгіёне, які прымыкае адначасова да Латвіі і Літвы, назоўная спадчына селаў — назвы азёраў Вісяты, Золва, Опса.

Гэтыя назвы аднаўляюцца як *Veisintas, *Zalva[7], *Apsa. Іх літоўскія адпаведнікі — водныя назвы Viešintas, Žalvė, Apša («Цякучае», «Зеленаватае», «Асінавае»), без уласьцівага мове селаў пераходу ž > z і š > s.

Недалёка ад іх, на тэрыторыі Літвы, уздоўж літоўска-латвійскай мяжы — азёры, назвы якіх таксама вызначаюцца як сялонскія: Zarasas, Vazajis, Zalvas, Zalvė[8].

Далей на ўсходзе вядомыя некалькі балцкіх гідронімаў «сялонскага» тыпу:

Remove ads

Крыніцы

Літаратура

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads