Опса (возера)

возера ў Беларусі From Wikipedia, the free encyclopedia

Опса (возера)
Remove ads

О́псавозера ў Беларусі, у басэйне ракі Акунёўкі. Знаходзіцца ў Браслаўскім раёне Віцебскай вобласьці, за 16 кілямэтраў на паўднёвы захад ад места Браслава. Плошча паверхні возера 0,93 км². Даўжыня 3 км, найбольшая шырыня 580 м. Найбольшая глыбіня дасягае 20,2 м, сярэдняя складае 6, 1 м. Аб’ём вады 5,66 млн м³. Даўжыня берагавой лініі 7,8 км.

Возера
Опса
Thumb
Панарама Опсы
Возера Опса
КраінаБеларусь
Плошча0,93 км²
Плошча вадазбору3,17 км²
Максымальная глыбіня20,2 м
Сярэдняя глыбіня6,1 м
Празрыстасьцьда 1,3 м
Найбольшая даўжыня3 км
Найбольшая шырыня0,580 км
Даўжыня берагавой лініі7,8 км
Вышыня над узроўнем мора154 м
Аб’ём вады0,00566 км³
Каардынаты55°33′01″ пн. ш. 26°49′20″ у. д.
Опса на мапе Беларусі
Thumb
Опса
Опса
Галерэя здымкаў у Вікісховішчы

На ўсходнім беразе возера стаіць гістарычнае мястэчка Опса.

Remove ads

Апісаньне

Катлавіна лагчыннага тыпу падзяляецца на 2 плёсы. Схілы вышынёй 15—18 мэтраў, у верхняй частцы разараныя. Шмат затокаў. Берагі вышынёй да 1 м, стромкія, пад хмызьняком, на поўдні нізкія, забалочаныя. Выспа 0,1 га. Дно на глыбіні 1,5—3 мэтру пясковае, да 8—10 м глеістае, ніжэй сапрапэлевае.

Возера эўтрофнае, слабапраточнае. Упадае канал і выцякае ручай у возера Пагошчу. Зарастае да глыбіні 2,5 м. Прыбярэжная расьліннасьць пашыраецца ў паласе ад 10—15 да 30 мэтраў[1].

Каля возера вёскі Якавічы і Янулі. Праходзіць аўтамабільная дарога Р27 (Браслаў — ВідзыПаставыМядзел).

Remove ads

Флёра і фаўна

У возеры водзяцца шчупак, лешч, карп, язь, плотка, карась, акунь, лінь ды іншыя віды рыбаў.

Крыніцы

Літаратура

Вонкавыя спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads