Сердава

From Wikipedia, the free encyclopedia

Remove ads

Сердава — возера ў Беларусі, у басэйне ракі Начы. Знаходзіцца ў Полацкім раёне Віцебскай вобласьці. Плошча паверхні возера 1,1 км². Даўжыня 2,92 км, найбольшая шырыня 0,7 км. Найбольшая глыбіня дасягае 9 м, сярэдняя складае 4,6 м. Аб’ём вады 5,04 млн м³. Даўжыня берагавой лініі 6,86 км.

Возера
Сердава
КраінаБеларусь
Плошча1,1 км²
Плошча вадазбору3,61 км²
Максымальная глыбіня9 м
Сярэдняя глыбіня4,6 м
Найбольшая даўжыня2,92 км
Найбольшая шырыня0,7 км
Даўжыня берагавой лініі6,86 км
Вышыня над узроўнем мора134 м[1]
Аб’ём вады5,04 млн м³
Каардынаты55°24′16″ пн. ш. 28°26′07″ у. д.
Сердава на мапе Беларусі
Thumb
Сердава
Сердава
Галерэя здымкаў у Вікісховішчы

На ўсходнім беразе возера стаіць мястэчка Ветрына.

Remove ads

Апісаньне

Катлавіна возера складанага тыпу, выцягнутая ў кірунку з поўначы на поўдзень. Схілы катлавіны вышынёй 10—25 мэтраў (на паўночным захадзе 30—35 мэтраў), на вышыні 2—6 мэтраў абразійны ўступ. Ёсьць дзьве вялікія (на поўдні і захадзе) і некалькі меншых затокаў, пяць выспаў агульнай плошчай 0,09 км². Берагі нізкія, часткова пад хмызьняком, на поўначы і захадзе часткова сплавінныя. На поўначы, паўднёвым усходзе і захадзе возера забалочаныя, парослыя хмызьняком. Абалона шырынёй 20—30 мэтраў.

Дно возера высланае пяском, глыбей за чатыры мэтры — ілам. Глыбіні да чатырох мэтраў займаюць каля 34% плошчы возера.

Возера эўтрофнае, слабапраточнае. Упадаюць два ручаі, на поўначы злучаецца ручаём з возерам Рудзёнкавам.

Remove ads

Флёра і фаўна

Шырыня паласы надводнай расьліннасьці 2—10 мэтраў, пашыраецца да глыбіні 2,2 мэтра, падводная расьліннасьць — да глыбіні 2,5—3,5 мэтраў.

У возеры водзяцца лешч, шчупак, акунь, гусьцяра, краснапёрка, лінь, карась, мянтуз, [2].

Крыніцы

Літаратура

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads