Ветрына
мястэчка ў Беларусі From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Ве́трына[3] — мястэчка ў Беларусі, на беразе возера Сердава. Цэнтар сельсавету Полацкага раёну Віцебскай вобласьці. Насельніцтва на 2018 год — 2077 чалавек[2]. Знаходзіцца за 22 на паўднёвы захад ад Полацку; на аўтамабільнай дарозе Віцебск — Вільня, чыгуначная станцыя на лініі Полацак — Маладэчна.
Ветрына — мястэчка гістарычнай Полаччыны.
Remove ads
Гісторыя
Вялікае Княства Літоўскае
Упершыню Ветрына ўпамінаецца ў сярэдзіне XVI стагодзьдзя як мястэчка ў складзе Полацкага ваяводзтва.
Пад уладай Расейскай імпэрыі
У выніку другога падзелу Рэчы Паспалітай (1793 год) Ветрына апынулася ў складзе Расейскай імпэрыі, дзе стала цэнтрам воласьці Лепельскага павету. У пачатку XX ст. Ветрынская воласьць налічвала 93 вёскі і 74 фальваркі.
За часамі Першай сусьветнай вайны ў лютым 1918 году Ветрына занялі войскі Нямецкай імпэрыі[4].
Найноўшы час
25 сакавіка 1918 году згодна з Трэцяй Устаўной граматай Ветрына абвяшчалася часткай Беларускай Народнай Рэспублікі. 1 студзеня 1919 году згодна з пастановай І зьезду КП(б) Беларусі яно ўвайшло ў склад Беларускай ССР, аднак 16 студзеня Масква адабрала мястэчка разам зь іншымі этнічна беларускімі тэрыторыямі ў склад РСФСР. У 1924 годзе Ветрына вярнулі ў склад БССР, дзе яно стала цэнтрам райну (з 1931 году ў Полацкім раёне). У Другую сусьветную вайну з 11 ліпеня 1941 да 29 чэрвеня 1944 году мястэчка знаходзілася пад акупацыяй Трэцяга Райху. 21 студзеня 1958 году Ветрына атрымала афіцыйны статус гарадзкога пасёлку[5].
11 ліпеня 2004 году ў Ветрына ўрачыста кансэкравалі (асьвяцілі) новы касьцёл пад тытулам блаславёнага Юрыя Матулевіча[6]. 9 сьнежня 2004 году афіцыйна зацьвердзілі герб мястэчка: «у блакітным полі гішпанскай тарчы залаты млын»[7].
Remove ads
Насельніцтва
Дэмаграфія
- XIX стагодзьдзе: 1893 год — 149 чал.[8]
- XX стагодзьдзе: 1993 год — 2,2 тыс. чал.[9]; 1995 год — 3,5 тыс. чал.[10]; 1999 год — 3031 чал.
- XXI стагодзьдзе: 2006 год — 2,7 тыс. чал.; 2008 год — 2,6 тыс. чал.; 1 студзеня 2009 году — 2,5 тыс. чал.; 2009 год — 2725 чал.[11] (перапіс); 2016 год — 2220 чал.[12]; 2017 год — 2134 чал.[13]; 2018 год — 2077 чал.[2]
Інфраструктура
У Ветрыне працуюць прафэсійна-тэхнічная вучэльня мэханізацыі сельскай гаспадаркі, сярэдняя школа і школа мастацтваў, дашкольная ўстанова, лякарня, дом культуры, 2 бібліятэкі.
Remove ads
Турыстычная інфармацыя

Славутасьці
Каля Ветрына захавалася гарадзішча Глінскі замак, за возерам Гарадзёнак — старажытныя курганы.
Таксама каля мястэчка знаходзяцца вайсковыя абарончыя ўмацаваньні (доты).
Страчаная спадчына
- Сынагога
- Царква Прачыстай Багародзіцы (1811, зьнішчаная па 1911)
- Царква Сьвятога Міхала Арханёла (1728, зруйнаваная па 1924)
Крыніцы
Літаратура
Вонкавыя спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads