Скадоўскі раён
раён Хэрсонскай вобласьці Ўкраіны From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Скадо́ўскі раё́н (па-ўкраінску: Скадовський район) — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка на поўдні Хэрсонскай вобласьці Ўкраіны. Адміністрацыйны цэнтар — места Скадоўск.
Remove ads
Геграфія
Раён асацыюецца з цэнтрам курортнай зоны Хэрсоншчыны. Сам адміністрацыйны цэнтар разьмяшчаецца на беразе Джарылгачскай затокі, воды якой спрыяльныя для аздараўленьня дзяцей.
Улетку тысячы дзяцей з усёй Украіны і з-за мяжы адпачываюць на курорце. Апошнім часам зрабіўся папулярным Агульнаўкраінскі дзіцячы дабрачынны фэстываль «Чарнаморскія гульні», на якім выяўляюцца новыя маладыя таленты.
Эканоміка
Асноўнай галіной зьяўляецца сельская гаспадарка. Вырошчваньню стабільных ураджаяў спрыяе Чырвоназнаменскі канал - адгалінаваньне Паўночна-Крымскага канала.
Важным транспартным цэнтрам зьяўляецца Скадоўскі марскі гандлёвы порт, які мае паромную пераправу з турэцкім местам Зангулдак.
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads