Хэрсонская вобласьць
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Хэрсо́нская во́бласьць (па-ўкраінску: Херсо́нська о́бласть) — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ва Ўкраіне. Плошча вобласьці складае 28,461 тыс. км². Насельніцтва — 1,083 млн чалавек (2012). Адміністрацыйны цэнтар — места Хэрсон.
Remove ads
Геаграфічныя зьвесткі
Месцазнаходжаньне
Разьмешчаная на поўдні Ўкраіны.
На паўднёвым захадзе амываецца Чорным, а на паўднёвым ўсходзе — Азоўскім марамі. На поўначы рэгіён мяжуе з Днепрапятроўскай, на ўсходзе — з Запароскай, на захадзе — зь Мікалаеўскай абласьцямі, на поўдні — з Аўтаномнай Рэспублікай Крым.
Клімат
Клімат умерана-кантынэнтальны, засушлівы. Сярэднярочныя тэмпэратуры: летняя +25,4 °C, зімовая −6,1 °C. Максымальная летняя тэмпэратура +44 °C, зімовая −31,5 °C. Працягласьць безмаразовага пэрыяду 179 дзён на рок. Сярэднярочная колькасьць ападкаў складае ад 320 мм да 400 мм.
Рэльеф
Большая частка вобласьці ляжыць у межах Прычарнаморскай нізіны.
Для поўначы вобласьці характэрныя паўднёвыя чарназёмы зь ліставым падгрунтам. На поўдні яны пераходзяць у цёмна-каштанавыя і каштанавыя глебы, якія чаргуюцца з саланчакамі.
Карысныя выкапні
Зь ліку прыродных выкапняў на тэрыторыі вобласьці залягаюць цэмэнтныя ды цагляна-дахоўчатыя гліны, мэргель, крэйда, соль, торф, газ.
Водныя аб’екты
Вобласьць разьмешчаная ў нізкай плыні Дняпра. Амываецца Чорным і Азоўскім марамі, а таксама Сівашам (Гнілым морам) ды Кахоўскім вадасховішчам. На тэрыторыі вобласьці працякае 19 рэчак. Найвялікшыя рэкі: Дняпро — даўжынёй 178 км, Інгулец — даўжнёй 180 км.
Remove ads
Гісторыя
Зьяўленьне чалавека на тэрыторыі вобласьці датуецца Х—V тыс. да н. э. У III — пач. II тыс. да н. э. большую частку стэпу займалі жывёлагадоўчыя плямёны. У канцы IV — пач. I тыс. да н. э. Хэрсоншчына пачынае засяляцца значна гусьцей. У VІ—III стагодзьдзях да н. э. плямёны скіфаў выціснулі й часткова падначалілі кімэрыйцаў, пасьля чаго яны ўтварылі ўласную дзяржаву — Скіфію.
У IХ ст., з узьнікненьнем г.зв. Кіеўскай Русі Дняпро зрабіўся часткай гандлёвага шляху «з варагаў у грэкі».
У XIV—XV стагодзьдзях тэрыторыя правабярэжнай Хэрсоншчыны ўваходзіла ў склад Вялікага Княства Літоўскага. Вялікі князь Вітаўт збудаваў тут умацаванае мураванае места Сьвятога Яна (цяперашні Бэрыслаў, паводле іншай вэрсіі — Хэрсон) і мытню на пераправе каля выспы Тавань.
З заснаваньнем Запароскай сечы Ніжняе Падняпроўе пачалі засяляць казакі, якія абаранялі гэтыя землі ад турэцкіх захопнікаў.
30 сакавіка 1944 року ў межах УССР была ўтвораная Хэрсонская вобласьць. У яе склад увайшлі Белазэрскі, Бэрыслаўскі, Вялікааляксандраўскі, Галапрыстанскі, Гарнастаеўскі, Каланчацкі, Калініндорфскі (перайменаваны ў Калінінскі, ліквідаваны ў 1962 р.), Кахоўскі, Нававаранцоўскі, Скадоўскі, Хэрсонскі (у складзе Хэрсонскай вобласьці называўся Хэрсонсельскім, ліквідаваны ў 1962 р.), Чаплынскі й Алёшкаўскі Мікалаеўскай вобласьці, Вялікалепэтыскі, Генічаскі, Іванаўскі, Ніжнесерагозкі, Наватраецкі й Сіваскі (ліквідаваны ў 1962 р.) раёны Запароскай вобласьці.
У 2008 годзе ў вобласьці налічвалася 1,107 млн чалавек.
Remove ads
Адміністрацыйна-тэрытарыяльны падзел
Вобласьць налічвае 18 адміністрацыйных раёнаў, 9 местаў, зь якія 3 — абласнога значэньня, 31 мястэчка, 88 пасёлкаў, 568 вёсак.
Месты
Абласнога значэньня
Раённага значэньня
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads