Скалодзіна
рака ў Беларусі From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Скало́дзіна, Скало́дзінка — рака ў Мазырскім і Петрыкаўскім раёнах Гомельскай вобласьці, правы прыток ракі Прыпяці (басэйн Дняпра). Даўжыня 42 км. Плошча вадазбору 275 км². Выдатак вады ў вусьці 1,1 м³/с. Сярэдні нахіл воднай паверхні 0,78‰.
Асноўны прыток — рака Крапіўня (праваруч).
Remove ads
Агульныя зьвесткі
Пачынаецца каля паўднёвай ускраіны вёскі Зялёны Мох Мазырскага раёну, цячэ раўнінай Мазырскае Палесьсе, праз возера Глініцкае (у нізкай плыні). Упадае ў старарэчча на абалоне Прыпяці каля вёскі Шастовічы Петрыкаўскага раёну.
Даліна пераважна невыразная, зьліваецца з навакольнай мясцовасьцю, месцамі трапэцападобная, шырыня 0,3—1,2 км. Абалона перарывістая, на асобных дзялянках чаргуецца па берагах, вузкая (0,1—0,2 км), у нізкай плыні зьліваецца з абалонай Прыпяці. Рэчышча зьвілістае і слабазьвілістае; шырыня ракі 5—7 м, ніжэй за возера Глініцкае месцамі больш за 11 м.
Найвышэйшы ўзровень вады ў канцы сакавіка, найбольшае перавышэньне (у сярэдняй плыні) над найніжэйшай межаньню — 2,1 м. Замярзае ў пачатку сьнежня, крыгалом у сярэдзіне сакавіка. Веснавы ледаход 2 дні[1].
Remove ads
Крыніцы
Літаратура
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads