Скейтбордынг
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Скейтбо́рдынг — від спорту, які ўключае ў сябе катаньне і выкананьне трукаў з выкарыстаннем скейтборда, а таксама забаўляльная дзейнасьць, від мастацтва, праца ў індустрыі забаваў і спосаб перамяшчэньня[1][2]. Скейтбордынг узьнік у ЗША, але прайшло шмат гадоў пакуль ён не сфармаваўся як віду спорту. Справаздача 2009 году выявіла, што рынак скейтбордынгу ацэньваецца ў 4,8 мільярды даляраў ЗША гадавога прыбытку, а актыўных скейтбардыстаў у сьвеце на той час налічвалася блізу 11 мільёнаў чалавек[3]. У 2016 годзе было абвешчана, што скейтбордынг будзе прадстаўлены на летніх Алімпійскіх гульнях 2020 году ў Токіё з дысцыплінамі як для мужчынаў, гэтак і для жанчынаў[4].

З 1970-х гадоў пачалі будавацца адмысловыя скейтпаркі, якія выкарыстоўваюцца скейтбардыстамі, фрыстайлістамі BMX і, у апошні час, аматарамі самакатаў. Тым ня менш, скейтбордынг мае і нэгатыўныя наступствы, бо часам ягоныя аматары псуюць крайкі, прыступкі, лаўкі, пляцы і паркі[1][5].
Remove ads
Крыніцы
Вонкавыя спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads