Летнія Алімпійскія гульні 2020 году
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Ле́тнія Алімпі́йскія гу́льні 2020 го́ду (афіцыйна — Гульні XXXII Алімпіяды) — XXXII летнія Алімпійскія гульні, якія прайшлі з 21 ліпеня па 8 жніўня 2021 ў Токіё, Японія. Першапачаткова гульні павінны былі адбыцца з 24 ліпеня па 9 жніўня 2020 году, але праз сусьветную пандэмію каранавіруснай інфэкцыі першапачатковыя пляны былі парушаныя. Гульні перанесьлі, а не адмянілі, што здарылася ўпершыню ў гісторыі[1]. З маркетынгавых чыньнікаў мерапрыемства захавала брэнд Токіё-2020[2]. Самі спаборніцтва ладзіліся ў значнай ступені праводзіўся за зачыненымі дзьвярыма без гледачоў, бо нават праз год пасьля пераносу наступствы каранавірусу ўсё яшчэ мелі месцца. Гульні атрымаліся самымі дарагімі ў гісторыі, з агульнымі выдаткамі больш за 20 мільярдаў даляраў[3].
Гэтая старонка ўтрымлівае застарэлыя зьвесткі.
|
Remove ads
Гарады-прэтэндэнты
Заяўкі на правядзеньне гульняў прымаліся да 1 верасьня 2011 году і былі атрыманыя ад шасьці гарадоў[4]:
- Стамбул, Турэччына
- Токіё, Японія
- Рым, Італія (14 лютага 2012 году заяўка была скасаваная[5])
- Баку, Азэрбайджан (23 траўня 2012 году ня быў абраны МАК у якасьці кандыдата[6])
- Доха, Катар (23 траўня 2012 году ня быў абраны МАК у якасьці кандыдата[6])
- Мадрыд, Гішпанія
7 верасьня 2013 году на 125-й сэсіі МАК у Буэнас-Айрэсе Міжнародны алімпійскі камітэт абвесьціў горад-гаспадар, якім стаў Токіё.
Remove ads
Гульні
Цырымонія адкрыцьця

Цырымонія адкрыцьця адбылася 23 ліпеня 2021 году на Алімпійскім стадыёне ў Токіё. Яна ўлучала традыцыйны Парад нацыяў. Імпэратар Нарухіта афіцыйна адкрыў гульні, а пасьля эстафэты агню алімпійскую чашу запаліла японская тэнісістка Наомі Осака[7]. Упершыню на Алімпійскіх гульнях 2020 году было пастаноўлена, што адзін мужчына і адная жанчына ад кожнай краіны будуць па чарзе трымаць сьцягі[8]. Гэта было зробленае шляхам увасабленьня Парадку дня 2020 году, усталяванага за час працы прэзыдэнтам МАК Томаса Баха[9][10].
Упершыню ў гісторыі гульняў на цырымоніі адкрыцьця была адзначаная хвіліна маўчаньня ў памяць аб ахвярах каранавіруснай інфэкцыі, землятрусу і цунамі 2011 году і Мюнхэнскай разьні[11].
Віды спорту
Праграма летніх Алімпійскіх гульняў 2020 году была зацьверджаная выканаўчай радай МАК 9 чэрвеня 2017 году. Прэзыдэнт МАК Томас Бах заявіў, што іхняй мэтай было надаць гульням «моладзевы» і «гарадзкі» характар, а таксама павялічыць колькасьць жанчынаў-удзельніцаў[12][13].
На гульнях было зладжана 339 праграмаў у 33 розных відах спорту, якія ахоплівалі ў агульнай складанасьці 51 дысцыпліну. Каратэ, скалалажаньне, сэрфінг і скейтбордынг дэбютавалі на Алімпійскіх гульнях, а бэйсбол і сафтбол таксама аднаразова вярнуліся ў летнія Алімпійскія гульні ўпершыню з 2008 году. Таксама было дадана 15 новых відаў спорту ў рамках існых відаў спорту, у тым ліку баскетбол 3×3, фрыстайл BMX і вяртаньне роварнага спорту мэдысан, а таксама дзевяць новых зьмяшаных відаў спорту ў некалькіх відах спорту, як то ў настольным тэнісе, стральбе з лука, дзюдо, стралковым спорце, трыятлёне, лёгкай атлетыцы і плаваньні[14].
У праграме Алімпійскіх гульняў 33 віды спорту:
|
|
Remove ads
Каляндар
Расклад спаборніцтваў быў зацьверджаны выканаўчай радай МАК 18 ліпеня 2018 году, за выключэньнем плаваньня, скачкоў у ваду і сынхроннага плаваньня. Больш падрабязны расклад паводле дысцыплінаў быў апублікаваны 16 красавіка 2019 году, але ён усё яшчэ ня ўтрымліваў падрабязнага раскладу баксэрскіх спаборніцтваў[15][16]. Падрабязны расклад баксэрскіх спаборніцтваў быў апублікаваны ў канцы 2019 году[17].
ЦА | Цырымонія адкрыцьця | ● | Спаборніцтвы | 1 | Фіналы спаборніцтваў | ЦЗ | Цырымонія закрыцьця |
Remove ads
Крыніцы
Вонкавыя спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads