Скот Браўн

шатляндзкі футбаліст From Wikipedia, the free encyclopedia

Скот Браўн
Remove ads

Скот Браўн (па-ангельску: Scott Brown; нар. 25 чэрвеня 1985 году, Данфэрмлін) — былы шатляндзкі футбаліст, паўабаронца. Сваю прафэсійную кар’еру Скот распачаў у эдынбурскім «Гібэрніяне», падчас выступленьня ў якім выклікаўся да нацыянальнай зборнай.

Хуткія факты Пэрсанальная інфармацыя, Клюбы ...
Remove ads

Кар’ера

Клюбная

У раньнія гады Скот выступаў у юнацкай лізе сваёй роднай вобласьці Файф за такія каманды, як то «Інвэркітынг Юнайтэд» з аднайменнага мястэчка й «Фолфард Роял» з Каўдэнбіту. Прафэсійная кар’ера Браўна пачалася ў 2002 годзе, калі ён падпісаў кантракт з клюбам «Гібэрніян». Дэбют Браўна за «гібз» адбыўся 3 траўня 2003 году ў хатнім матчы сваёй каманды супраць «Абэрдына».

16 траўня 2007 году, нягледзячы на ўпартыя чуткі аб хуткім пераходзе Скота ў табар «Рэйнджарз», аб падпісаньні футбаліста заявіў іхны самы люты вораг — «Сэлтык»[2][3]. 15 ліпеня 2007 году Браўн забіў першы гол за «Сэлтык». Адбылося гэта ў матчы ў рамках перадсэзоннага збору «кельтаў» супраць клюбу «Кўінз Парк Рэйнджарз». Скот адразу ж заваяваў месца ў асноўным складзе глазгаўскай каманды, пачаўшы гуляць важную ролю ў тактычных схемах трэнэра «бела-зялёных», Гордана Стрэчана.

Міжнародная

Дэбют Браўна ў стартавым складзе зборнай Шатляндыі адбыўся 28 сакавіка 2007 году ў сустрэчы супраць зборнай Італіі. З тых часоў Скот Браўн стаў рэгулярным гульцом асноўнага складу зборнай[4].

Remove ads

Дасягненьні

«Гібэрніян»:

  • Уладальнік Кубка шатляндзкай лігі: 2007

«Сэлтык»:

Крыніцы

Вонкавыя спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads