Зборная Італіі па футболе
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Зборная Італіі па футболе — прадстаўляе Італію на міжнародных футбольных турнірах і ў таварыскіх матчах. Кіруецца Італьянскай футбольнай фэдэрацыяй. Мянушка: «Squadra Azzurra» — «Блакітная эскадра».
Remove ads
Стыль гульні
Італьянскі футбол традыцыйна лічыцца абарончым. Каманда гуляе на контратаках, пры гэтым як правіла не забіваючы шмат галоў, але і не прапускаючы. Італьянцы, вядучы ў ліку, кантралююць матч, прымушаючы суперніка расчыняць пазыцыі. Вароты зборнай абараняюць майстры высокай клясы. Абарончая тактыка італьянцаў 1960-х гадоў, званая «Катэнача», зьяўлялася прыкладам для перайманьня для шматлікіх камандаў. У цяперашні час яна ўжываецца рэдка, але калі зірнуць на малюнак гульні нацыянальнай каманды, можна ўбачыць карані гэтай сыстэмы. Занадта вялікае захапленьне абаронай часта прыводзіла каманду да правалаў на буйных першынствах. Аднак, у спалучэньні з бліскучым нападам, гульня ад абароны занесла Італію ў сьпісы наймацнейшых камандаў (другое месца пасьля Бразыліі па дасягненьнях на чэмпіянатах сьвету).
Італьянцы лічацца дрэннымі выканаўцамі пэнальці. Пасьляматчавыя 11-мэтровыя каштавалі італьянцам паразы на чэмпіянатах сьвету 1990, 1994, 1998 гадоў. Аднак менавіта за кошт упэўнена прабітых пэнальці зборная змагла выйграць у 2006 году ў фінале чэмпіянату сьвету ў Францыі, пасьля таго, як матч завяршыўся нічыйным вынікам 1:1.
Remove ads
Чэмпіянаты сьвету
- 1930 — не брала ўдзелу
- 1934 — чэмпіён
- 1938 — чэмпіён
- 1950 — групавы этап
- 1954 — групавы этап
- 1958 — не прайшла кваліфікацыю
- 1962 — групавы этап
- 1966 — групавы этап
- 1970 — другое месца
- 1974 — групавы этап
- 1978 — чацьвертае месца
- 1982 — чэмпіён
- 1986 — ⅛ фіналу
- 1990 — трэцяе месца
- 1994 — другое месца
- 1998 — чвэрцьфінал
- 2002 — ⅛ фіналу
- 2006 — чэмпіён
- 2010 — групавы этап
- 2014 — групавы этап
Чэмпіянаты Эўропы
- 1960 — не брала ўдзелу
- 1964 — не прайшла кваліфікацыю
- 1968 — чэмпіён
- 1972 — не прайшла кваліфікацыю
- 1976 — не прайшла кваліфікацыю
- 1980 — чацьвертае месца
- 1984 — не прайшла кваліфікацыю
- 1988 — паўфінал
- 1992 — не прайшла кваліфікацыю
- 1996 — групавы этап
- 2000 — другое месца
- 2004 — групавы этап
- 2008 — чвэрцьфінал
- 2012 — другое месца
- 2016 — чвэрцьфінал
Вонкавыя спасылкі
Зборная Італіі па футболе — сховішча мультымэдыйных матэрыялаў
- Афіцыйны сайт ІФФ (італ.)
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads