Скрыпіца (рака)
рака ў Беларусі From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Скрыпі́ца — рака ў Жыткавіцкім раёне Гомельскай вобласьці, левы прыток ракі Прыпяці (басэйн Дняпра). Даўжыня 36 км. Плошча вадазбору 360 км². Выдатак вады ў вусьці 1,4 м³/с. Сярэдні нахіл воднай паверхні 0,04‰.
Асноўныя прытокі: Гніліца і Навуць (леваруч).
Пачынаецца за 1,5 км на паўднёвы ўсход ад вёскі Лагвошчы, вусьце за 2 км на паўночны захад ад вёскі Перароў. Цячэ нізінай Прыпяцкае Палесьсе. Даліна на ўсім працягу невыразная. Рэчышча ад вытоку на працягу амаль 25 км каналізаванае[1].
Remove ads
Крыніцы
Літаратура
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads