Слаўкаў-у-Брна

места ў Чэхіі From Wikipedia, the free encyclopedia

Слаўкаў-у-Брна
Remove ads

Слаўкаў-у-Брна (па-чэску: Slavkov u Brna) — места ў Вышкаўскай акрузе Паўднёвамараўскага краю Чэхіі.

Хуткія факты

Насельніцтва — 6564 чалавекі (2016), плошча — 14,95 км².

У 1805 року ля Слаўкава-ў-Брна адбылася адна з найвялікшых бітваў Напалеонаўскіх войнаўБітва пад Аўстэрліцам.

Remove ads

Мінуўшчына

Першыя пісьмовыя згадкі пра Аўстэрліц датаваныя 1237 рокам, калі Тэўтонскі ордэн збудаваў тут умацаваны кляштар, рэшткі якога засталіся ў скляпеньнях Аўстэрліцкага палацу. Назва Слаўкаў упершыню сустракаецца ў 1361 року. Кароль Вацлаў IV надаў Аўстэрліцу статус места і герб.

Пасьля паразы тэўтонцаў у бітве пад Дуброўнай (1410) места пераходзіла ва ўласнасьць магнатаў, пакуль у 1509 року на больш як чатыры стагодзьдзі не апынулася ва ўладаньні мясцовых шляхцічаў Каўніцаў.

У 1805 року ля Аўстэрліцу адбылася адна з найвялікшых бітваў Напалеонаўскіх войнаў.

Па сканчэньні Другой сусьветнай вайны этнічныя нямецкія жыхары былі выгнаныя.

Remove ads

Турыстычная інфармацыя

  • Барокавы Слаўкаўскі замак мае 115 пакояў і францускі сад. Тут 2 сьнежня 1805 року было падпісанае замірэньне паміж Аўстрыяй і Францыяй пасьля Аўстэрліцкай бітвы.
  • Рэнэсансная ратуша і сядзіба на цэнтральным рынку. Захаваліся рэшткі старога места.
  • Касьцёл Уваскрасеньня Гасподняга (на цэнтральнай плошчы, 1786—1789).
  • Касьцёл Яна Хрысьціцеля (на могілках) з грабніцай роду Каўніцаў.
  • Капліца сьв. Урбана (1712, перабудаваная ў 1858—1861).
  • Сынагога (1858).
Remove ads

Месты-пабрацімы

Крыніцы

Вонкавыя спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads