Слован Браціслава
славацкі футбольны клюб From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
«Сло́ван» (па-славацку: Slovan) — славацкі футбольны клюб з гораду Браціславы. Заснаваны ў 1919 годзе. Адзіны славацкі клюб-пераможца эўрапейскага спаборніцтва — Кубка ўладальнікаў кубкаў (1969). Хатнія матчы праводзіць на Нацыянальным футбольным стадыёне зьмяшчальнасьцю 22 500 месца, які быў пабудаваны ў 2019 годзе.
Remove ads
Былыя назвы
- 1919 — I ЧСК Браціслава
- 1939 — СК Браціслава
- 1948 — Сокал Браціслава
- 1953 — УНВ Слован Браціслава
- 1961 — ТЙ Слован ЧЗЙД Bratislava
- 1990 — СК Слован Браціслава
Гісторыя
Футбольны клюб «Слован» афіцыйна паўстаў 3 траўня 1919 году I ЧСК, то бок Першы чэхаславацкі спартовы клюб Браціславы. Першым прэзыдэнтам каманды капітан паліцыі Рыхард Брунэр, які арганізаваў першую часовую трэнавальную пляцоўку клуба ў Пасенках, але неўзабаве клюб пераехаў у Пэтаржалку. Клюб стаў чэмпіёнам Славаччыны ў 1922 годзе. Вядомымі гульцамі той раньняй эры былі Павал Шорал, Штэфан Чамбал і Штэфан Прыбай. Увесну 1938 году антыгабрэйскія настроі праніклі ў клюб, а ахвярай пагромаў стаў трэнэр Ёзаф Браўн, які быў адным з многіх жыхароў Браціславы, якія вымушаныя былі прымусова пакінуць горад. Згодна з умовамі Мюнхэнскага пагадненьня 1938 году Чэхаславаччына была скасаваная, што прывяло да ўзьнікненьня Славацкай Рэспублікі. У гэты момант назва клюбу была зьмененая на СК Браціслава. У асобнай славацкай лізе каманда чатыры разы здабыла тытул чэмпіёнаў краіны ў час з 1939 па 1945 гады. Першым замежным супернікам каманды па Другой сусьветнай вайне стаўся вугорскі «Фэрэнцвараш», якому браціслаўцы саступілі зь лікам 1:0.

Назва каманды зноў зьмянілася ў 1948 годзе на «Сокал». Каманда дамаглася посьпеху ў 1949 годзе, калі стала першым чэмпіёнам адноўленай Чэхаславаччыны. Выдатнымі гульцамі гэтай эпохі былі Эміл Пажыцкі, Гейза Шыманскі, Божын Ласкаў, Віктар Тэгельгоф і Тэадор Рэйман. «Слован» завяршыў сэзон 1967—1968 гадоў на другім месцы ў лізе, здабыўшы Кубак Чэхаславаччыны. Камандай кіраваў былы гулец «Слована» Міхал Вічан, які арыентаваўся на хуткую і простую гульню. Вічан узяў каманду ў зімовы тур па Аргентыне ў 1969 годзе, а ў тым жа годзе каманда зрабіла сваё найвялікшае дасягненьне, здабыўшы Кубак уладальнікаў кубкаў. У фінале славацкія футбалісты выгулялі «Барсэлёну» зь лікам 3:2. У 1970 годзе зборная Чэхаславаччыны, накіраваная на чэмпіянат сьвету ў Мэксыку, улучала ажно сем гульцоў «Слована». У 1976 годзе чэхаславацкая каманда з шасьцю славацкімі футбалістамі выйграла тытул чэмпіёна Эўропы, які ладзіўся у Бялградзе.
Пасьля сямнаццацігадовага перапынку ў 1992 годзе «Слован» выйграў восьмы і апошні чэмпіянат Чэхаславаччыны[2]. Пасьля таго, як Славаччына аднавіла незалежнасьць у 1993 годзе, была заснавана ўласна славацкая Супэрліга. Свой першы тытул чэмпіёнаў краіны «Слован» займеў у 1994 годзе[2]. Ён паўтарыў гэты посьпех у 1995 і 1996 гадах[2]. Апошнім трыюмфам «Слована» ў чэмпіянаце Славаччыны перад змрочнымі часамі стаў чэмпіёнскі тытул у 1999 годзе [2]. У 2004 годзе каманда нават страціла месца ў найвышэйшым дывізіёне, але вярнулася ў эліту ў 2006 годзе. З тых часоў каманда неаднаразова станавілася чэмпіёнам краіны.
Remove ads
Дасягненьні
- Чэмпіён Чэхаславаччыны (8):
- 1949, 1950, 1951, 1955, 1970, 1974, 1975, 1992
- Чэмпіён Славаччыны (19):
- Уладальнік Кубка кубкаў:
- 1969
- Уладальнік Кубка Чэхаславаччыны (5):
- 1962, 1963, 1968, 1974, 1982
- Уладальнік Кубка Славаччыны (17):
- 1970, 1972, 1974, 1976, 1982, 1983, 1989, 1994, 1997, 1999,
- 2010, 2011, 2013, 2017, 2018, 2020, 2021
- Уладальнік Супэркубка Славаччыны (5)
- 1994, 1995, 1996, 2009, 2014
- Уладальнік Кубка Інтэртота (10):
- 1968, 1970, 1972, 1973, 1974, 1977, 1990, 1992, 1993, 1994
Склад
- Актуальны на 15 лютага 2025 году
Remove ads
Крыніцы
Вонкавыя спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads