Першая ліга чэмпіянату Славаччыны па футболе 2022—2023 гадоў

From Wikipedia, the free encyclopedia

Remove ads

Першая ліга 2022—2023 гадоў — 30-ы розыгрыш найвышэйшага футбольнага дывізіёну Славаччыны, які праходзіў з 15 ліпеня 2022 году па 20 траўня 2023 году. Чэмпіёнам пяты раз запар стаў «Слован», які тым самым здабыў свой 13-ы тытул у найвышэйшым дывізіёне з часу яго ўтварэньня ў 1993 годзе (і 17-ы з улікам пэрыяду 1939—1944 гадоў).

Клюбы

У турніры бралі ўдзел 12 клюбаў, зь якіх дзевяць былі ўдзельнікамі папярэдняга сэзону, а тры клюбы прасунуліся з Другой лігі — «Жэлезярнэ», «Дукла» і «Скаліца». Гэтыя клюбы замянілі «Сэрэдзь», «Сэніцу» і «Пагроньне».

Рэгулярны сэзон

Табліца

Больш інфармацыі М, Каманда ...
Крыніца: Soccerway
Правілы клясыфікацыі: 1) Пункты; 2) Пункты ў гульнях паміж сабою; 3) Розьніца мячоў у гульнях паміж сабою; 4) Гасьцявыя забітыя мячы ў гульнях паміж сабою; 5) Дадатковыя матчы.

Вынікі гульняў

Больш інфармацыі Гаспадары↓ \ Госьці→, ВіО ...
Крыніца: Soccerway
Легенда: Сіні = перамога каманды гаспадароў; Жоўты = нічыя; Чырвоны = перамога каманды гасьцёў.
Remove ads

Чэмпіёнская група

Больш інфармацыі М, Каманда ...
Крыніца: Soccerway
Правілы клясыфікацыі: 1) Пункты; 2) Пункты ў гульнях паміж сабою; 3) Розьніца мячоў у гульнях паміж сабою; 4) Гасьцявыя забітыя мячы ў гульнях паміж сабою; 5) Дадатковыя матчы.
Заўвагі:
  1. «Спартак» кваліфікаваўся ў другі кваліфікацыйны раўнд Лігі канфэрэнцыяў як пераможца Кубка Славаччыны.

Група на паніжэньне

Больш інфармацыі М, Каманда ...
Крыніца: Soccerway
Правілы клясыфікацыі: 1) Пункты; 2) Пункты ў гульнях паміж сабою; 3) Розьніца мячоў у гульнях паміж сабою; 4) Гасьцявыя забітыя мячы ў гульнях паміж сабою; 5) Дадатковыя матчы.
Remove ads

Плэй-оф за Лігу канфэрэнцыяў

Паводле рэгламэнту, калі пераможцам Кубка Славаччыны становіцца адна з трох першых камандаў рэгулярнага сэзону, то апошняе месца ў эўракубках разыгрываецца паміж чатырма наступнымі камандамі табліцы. Пераможца Кубка Славаччыны «Спартак» фінішаваў трэцім у лізе, таму правялі плэй-оф, пераможца якога «Жыліна» здабыла кваліфікацыю ў першы кваліфікацыйны раўнд Лігі канфэрэнцыяў.

Паўфінал Фінал
      
5 Дукла Банская Быстрыца 1
6 Жыліна 3
6 Жыліна 3
7 Ружамбэрак 1
4 Жэлезярнэ Подбрэзава 0
7 Ружамбэрак 3
Remove ads

Пераходныя матчы

Па заканчэньні сэзону прайшлі пераходныя матчы паміж «ВіОнам», які заняў пятае месца ў групе на паніжэньне Першай лігі, і «Татранам» з Прашава, які заняў другое месца ў Другой лізе. Перамогу па суме дзьвюх сустрэч здабыў «ВіОн», і клюбы засталіся ў сваіх лігах.

Першы матч

Больш інфармацыі Татран Прашаў, 1:0 ...

Матч у адказ

Больш інфармацыі ВіОн Златэ Мораўцэ, 3:0 ...
Remove ads

Вонкавыя спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads