Слова веры (царква)

царква From Wikipedia, the free encyclopedia

Remove ads

Рэлігі́йная супо́льнасьць хрысьція́наў по́ўнага Эва́нгельля «Царква́ Сло́ва ве́ры» — поўнаэвангельская царква, што паўстала ў Беларусі ў 1992 годзе. Старшы пастар — Дзяніс Правазораў.

Дзейнасьць

Офіс царквы знаходзіцца па адрасе: 220024, г. Менск, вул. Каржанеўскага, 24. Колькасьць парафіянаў — каля 700 чалавек.

Царква мае 6 даччыных супольнасьцяў, ніводная зь якіх ня мае свайго ўласнага малельнага дому. Агульная колькасьць парафіянаў (разам зь менскай царквой) — больш за 1300 чалавек. Найвялікшыя філіі царквы — у Кішынёве (больш за 400 вернікаў), Віцебску (каля 70 чалавек) і Вілейцы (каля 60). Акрамя таго, існуюць супольнасьці царквы ў Сёмкавым Гарадку, Салігорску, Бабруйску[1].

Remove ads

Мінуўшчына

Заснаваная ў 1992 годзе ў Менску Аляксандрам і Жанай Саковічамі. У 1993 годзе ўвайшла ў створанае Рэлігійнае аб’яднаньне супольнасьцяў хрысьціянаў поўнага Эвангельля ў Рэспубліцы Беларусь.

У 1994 годзе паўстала супольнасьць царквы ў Віцебску, у 1995 — у Кішынёве, пазьней была адкрытая даччыная царква ў Расеі[2].

Менская царква напачатку арандавала памяшканьні ў Палацы чыгуначнікаў, інстытуце «Белпраект», Палацы культуры «МАЗу». З 1999 году менскія ўлады, выкарыстоўваючы Дэкрэт прэзыдэнта «Аб мітынгах, сходах і вулічных шэсьцях», пачалі вымушаць адміністрацыю дамоў культуры і іншых установаў, якія здавалі памяшканьні ў арэнду цэрквам, разрываць дамовы з рэлігійнымі аб’яднаньнямі[3]. Пасьля гэтага царква праводзіла набажэнствы ў памяшканьні пяцідзясятніцкай царквы «Благодать» (рас.).

Remove ads

Крыніцы і заўвагі

Вонкавыя спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads