Сёмкаў Гарадок

From Wikipedia, the free encyclopedia

Сёмкаў Гарадок
Remove ads

Сёмкаў Гарадо́к[1] — вёска ў Беларусі, на правым беразе ракі Вячы. Уваходзіць у склад Папярнянскага сельсавету Менскага раёну Менскай вобласьці. Насельніцтва на 2010 год — 193 чалавекі. Знаходзіцца за 14 км на паўночны захад ад Менску, за 7 км ад чыгуначнай станцыі Ждановічы (лінія Менск — Маладэчна).

Хуткія факты

Сёмкаў Гарадок — даўняе мястэчка гістарычнай Меншчыны, старажытны замак Вялікага Княства Літоўскага[2]. Да нашага часу тут захаваўся колішні касьцёл Нараджэньня Найсьвяцейшай Панны Марыі і Сьвятога Станіслава ў стылі барокавага клясыцызму, помнік архітэктуры XVIII ст., часткова зруйнаваны Маскоўскім патрыярхатам.

Remove ads

Назва

Тапонім Сёмкаў Гарадок складаецца зь дзьвюх частак: азначэньне «Сёмкаў» паказвае на блізкасьць да вёскі Сёмкава, назва «Гарадок» сьведчыць пра існаваньне тут невялікага замка (гораду)[3].

Гісторыя

Вялікае Княства Літоўскае

Упершыню Сёмкаў Гарадок (пад назвай Гарадок Саламярэцкі) упамінаецца ў XVI ст. як уладаньне князёў Саламярэцкіх. З 1595 году ён знаходзіўся ў складзе маёнтку Сёмкаў Менскага павету.

3 1755 году Сёмкавым Гарадком валодаў Адам Хмара, за якім тут збудавалі касьцёл. У 1791 годзе мястэчка належала да Заслаўскай парафіі.

Пад уладай Расейскай імпэрыі

Thumb
Касьцёл, каля 1900 г.

У выніку другога падзелу Рэчы Паспалітай (1793 год) Сёмкаў Гарадок апынуўся ў складзе Расейскай імпэрыі, дзе стаў цэнтрам воласьці Менскага павету Менскай губэрні. На 1800 год у мястэчку было 12 двароў, млын, корчмы, царква Раства Багародзіцы (у ёй у 1880-я гады вянчаліся бацькі Максіма Багдановіча). На 1861 год — 117 двароў, валасная ўправа, медаварня, піваварня, бровар, цагельны завод, млын, царква, сынагога.

Па здушэньні нацыянальна-вызвольнага паўстаньня (1863—1864) у 1866 годзе расейскія ўлады гвалтоўна перарабілі касьцёл пад царкву Ўрадавага сыноду Расейскай імпэрыі. Паводле вынікаў перапісу 1897 году, у Сёмкавым Гарадку было 53 двары, расейская народная вучэльня (адкрылася ў 1865 годзе), царкоўнапрыходзкая школа, карчма. У 1905—1906 гадох у маёнтку працаваў Янка Купала, у красавіку — траўні 1922 году — Якуб Колас.

За часамі Першай сусьветнай вайны у лютым 1918 году Сёмкаў Гарадок занялі войскі Нямецкай імпэрыі.

Найноўшы час

25 сакавіка 1918 году згодна з Трэцяй Устаўной граматай Сёмкаў Гарадок абвяшчаўся часткай Беларускай Народнай Рэспублікі. Жыхары Сёмкавагарадоцкай воласьці атрымалі Пасьведчаньні Народнага Сакратарыяту БНР[4].1 студзеня 1919 году ў адпаведнасьці з пастановай І зьезду КП(б) Беларусі мястэчка ўвайшло ў склад Беларускай ССР, дзе 20 жніўня 1924 году стала цэнтрам сельсавету Заслаўскага раёну (з 8 жніўня 1959 году ў Менскім раёне). Статус Сёмква Гарадку панізілі да вёскі. У верасьні 1989 году на магіле Тацяны Зенчык паставілі помнік ахвярам савецкіх рэ­прэсіяў у сям’і Зенчыкаў[5].

На 2000 год у Сёмкавым Гарадку было 73 двары. У 2000-я гады будынак колішняга касьцёла, помнік архітэктуры пераходнага стылю ад барока да клясыцызму, пацярпеў ад перабудовы Маскоўскага патрыярхату (замест рэстаўрацыі), што зьнявечыла яго мастацкае аблічча.

Remove ads

Насельніцтва

Дэмаграфія

  • XVIII стагодзьдзе: 1800 год — 141 чал.
  • XIX стагодзьдзе: 1861 год — 368 чал.; 1880 год — 221 чал., зь іх 206 праваслаўных, 10 каталікоў, 5 юдэяў[6]; 1897 год — 305 чал.
  • XX стагодзьдзе: 1999 год — 177 чал.; 2000 год — 168 чал.[7]
  • XXI стагодзьдзе: 2001 год — 171 чал. [8]; 2010 год — 193 чал.

Інфраструктура

У Сёмкавым Гарадку працуе клюб-бібліятэка.

Турыстычная інфармацыя

Славутасьці

Страчаная спадчына

  • Сынагога (XIX ст.)

Галерэя

Асобы

  • Пятро Стэфановіч (1922—2006) — беларускі пісьменьнік і перакладнік

Крыніцы

Літаратура

Вонкавыя спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads