Слонімскія замкі
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Слонімскія замкі — помнік гісторыі і абарончай архітэктуры ў Слоніме. Складаўся зь Верхняга і Ніжняга замкаў. Знаходзіўся на левым беразе ракі Шчары, на Замчышчы. Існаваў у XIII—XVIII стагодзьдзях.
Помнік абарончай архітэктуры | |
Слонімскія замкі | |
Краіна | Беларусь |
Места | Слонім |
Дата заснаваньня | XIII ст. |
Remove ads
Гісторыя
У XIII ст. у Слоніме збудавалі першы драўляны замак (пазьней Верхні замак). У XIV ст. побач зь ім зьявіўся Ніжні замак.
У 1520 годзе Ніжні замак перабудавалі пад драўляны палац з заляй паседжаньняў, дзе ў другой палове XVII ст. адбываліся генэральныя соймікі. За часамі вайны Маскоўскай дзяржавы з Рэччу Паспалітай 1654—1667 гадоў замкі захапіла маскоўскае войска.
Каля 1768 году на Замчышчы збудавалі палацава-паркавы комплекс Агінскіх.
Remove ads
Архітэктура
Верхні замак
Займаў узвышша памерам 150 на 200 мэтраў. Замкавая пляцоўка мела форму няправільнага прастакутніка, узвышалася над ракой на 3—4 мэтраў і атачалася ровам шырынёй 15—18 мэтраў і глыбінёй каля 8 мэтраў.
Ніжні замак
Займаў падковападобную пляцоўку побач зь Верхнім замкам, атачаўся земляным валам і вадзяным ровам[1].
Галерэя
- Гістарычныя здымкі Замчышча
- Руіны палаца Агінскіх, каля 1900 г.
- Аэрафотаздымак, 1915—1918 гг.
- Пазьнейшая забудова, 1915—1918 гг.
- З боку ракі, 1941 г.
Крыніцы
Літаратура
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads