Смаленска-Маскоўскае ўзвышша
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Смаленска-Маскоўскае ўзвышша — узвышша, якое знаходзіцца на тэрыторыі Яраслаўскай, Уладзімерскай, Маскоўскай і Смаленскай абласьцей Расеі, а таксама Віцебскай вобласьці Беларусі. Распасьціраецца з паўднёвага захаду на паўночны ўсход ад беларускага места Ворша да расейскага Юр'ева-Польскага. Складаецца са Смаленскага і Маскоўскага узвышшаў. Мае даўжыню каля 500 км, вышэйшы пункт — 320 м (у паўночна-ўсходняй часцы Смаленскай вобласьці). Рэльеф узгорысты, эразійна-марэнавы.
Узвышша дрэнуецца рэкамі басэйну Дняпра (на захадзе) і Волгі (на ўсходзе). Пакрытае зьмяшанымі лясамі (пераважаюць елка ды бяроза). Глебы — дзярнова-падзолістыя суглінкавыя. Частыя тарфяные балоты.
Remove ads
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads