Смаленскі псалтыр
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Смале́нскі псалты́р, таксама Ане́скі псалтыр — рукапісны помнік беларускай пісьмовасьці[1] канца XIV стагодзьдзя, створаны манахам Лукой Смалянінам у Пустынскім Усьпенскім манастыры пад Амсьціславам.
Remove ads
Твор напісаны на пэргаміне. Зьмяшчае 3 мініятуры, 22 застаўкі, 150 ініцыялаў і арнамэнтаў. Пры аздабленьні выкарыстаныя фарбы сіняга, зялёнага, чырвонага колераў і золата. На 72 і 129 аркушах перапісчык скарыстаўся тайнапісам[2].
У 1657 року на загад патрыярха Нікана псалтыр вывезены на востраў Кій Анескай затокі Белага мора. Смаленскі краязнаўца Г.К. Бугаслаўскі адшукаў рукапіс у манастыры ў Анескім павеце Архангельскай губэрні, адсюль і паходзіць другая назву псалтыра — Анескі[3].
Цяпер захоўваецца ў маскоўскім гістарычным музэі (Расея).
Remove ads
Крыніцы
Літаратура
Вонкавыя спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads