Смаргонскі кальвінскі збор
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Смарго́нскі кальві́нскі збор — помнік архітэктуры XVI стагодзьдзя ў Смаргоні. Знаходзіцца ў цэнтры места, на гістарычнай Менскай вуліцы[a]. З 1621 году дзеяў як касьцёл. У другой палове XIX ст. улады Расейскай імпэрыі гвалтоўна перарабілі касьцёл пад царкву Маскоўскага патрыярхату, што сапсавала мастацкае аблічча помніка. Твор архітэктуры рэнэсансу. Аб’ект Дзяржаўнага сьпісу гістарычна-культурных каштоўнасьцяў Беларусі.
Помнік абарончай і сакральнай архітэктуры | |
Смаргонскі кальвінскі збор | |
![]() Смаргонскі кальвінскі збор, аўтэнтычны выгляд | |
Краіна | Беларусь |
Места | Смаргонь |
Каардынаты | 54°28′51.1″ пн. ш. 26°24′12.8″ у. д. |
Канфэсія | каталіцтва |
Эпархія | Гарадзенская дыяцэзія |
Архітэктурны стыль | рэнэсанс |
Дата заснаваньня | XVI ст. |
Статус | Дзяржаўны сьпіс гісторыка-культурных каштоўнасьцяў Рэспублікі Беларусь |
Смаргонскі кальвінскі збор на мапе Беларусі ![]() ![]() Смаргонскі кальвінскі збор | |
![]() |
У будынку збору дзее касьцёл Сьвятога Міхала Арханёла.
Remove ads
Гісторыя
Вялікае Княства Літоўскае
У 1503 або 1505 годзе староста слонімскі Юры Зяновіч збудаваў у Смаргоні драўляны касьцёл Сьвятых Міхала і Аляксея. Сын Ю. Зяновіча Юры пачаў будаваць на месцы касьцёла мураваны кальвінскі збор, скончаны ў 1552 (1553?) годзе[1]. Міхал Багуслаў Зяновіч пакінуў кальвінізм і перайшоў у каталіцтва. Ягоная сястра Соф'я па сьмерці брата ў 1621 годзе перадала будынак каталікам, якія перарабілі збор пад касьцёл Найсьвяцейшай Тройцы.
За часамі вайны Маскоўскай дзяржавы з Рэччу Паспалітай (1654—1667) у 1655 годзе помнік моцна пацярпеў, пазьней яго аднавілі.
Пад уладай Расейскай імпэрыі
Па трэцім падзеле Рэчы Паспалітай (1795 год), калі Смаргонь апынулася ў складзе Расейскай імпэрыі, касьцёл працягваў дзеяць. У 1858 годзе помнік рэстаўравалі. Па здушэньні нацыянальна-вызвольнага паўстаньня (1863—1864) у 1866 годзе расейскія ўлады гвалтоўна перарабілі касьцёл пад царкву Ўрадавага сыноду Расейскай імпэрыі (Маскоўскай царквы).
У Першую сусьветную вайну будынак збору моцна пацярпеў.
Найноўшы час
У 1921 годзе ўлады міжваеннай Польскай Рэспублікі перадалі будынак збору каталікам. У 1923—1925 гадох яго аднавілі.
У 1947 годзе савецкія ўлады зачынілі касьцёл. У яго будынку разьмяшчаўся склад, крама. У 1970 годзе помнік рэстаўравалі (архітэктары В. Сахно, П. Седляроў, С. Друшчыц), па чым у ім разьмясьцілася выстаўная заля.
У 1990 годзе будынак збору перадалі каталікам.
Remove ads
Архітэктура
Выдатны помнік архітэктуры рэнэсансу ў Вялікім Княстве Літоўскім. Гэта цэнтрычная 8-гранная базыліка, якая мае крыху выцягнутыя падоўжанай восьсю прапорцыі. Да галоўнага фасаду далучаецца 2-ярусная вежа-званіца, васьмярык на чацьвярыку, завершаная шатровым дахам. У ніжнім ярусе вежы месьціцца ўваход у збор. У месцы злучэньня званіцы і асноўнага аб’ёму ўзвышаецца цыліндрычная вежачка зь вітымі ўсходамі ўсярэдзіне. Надзвычай магутныя сьцены збору праразаюцца выцягнутымі вокнамі з паўцыліндрычным завяршэньнем. Над сьценамі узвышаецца высокі рэнэсансавы атык.
Усярэдзіне будынак перакрываецца мураваным купалам, накрытым звонку шатровым дахам і прыхаваным высокім атыкам. Купал аздабляюць фрэскі. Пад асноўным аб’ёмам месьціцца крыпта.
Remove ads
Галерэя
Гістарычныя здымкі
- Старыя здымкі
- Па маскоўскай перабудове, каля 1900 г.
- 1912 г.
- да 1915 г.
- Па руйнаваньні ў Першую сусьветную вайну, 1917 г.
- 1917 г.
- 1918 г.
- Па адбудове, 1930 г.
- 1930 г.
- 1930 г.
- А. Высоцкі, 1930 г.
- Я. Булгак, 1930 г.
- да 1939 г.
Сучасныя здымкі
- Сучасны стан
- Агульны выгляд
- Брама
- Інтэр'ер
- Алтар
Заўвагі
Крыніцы
Літаратура
Вонкавыя спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads