Сноўбордынг
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Сноўбордынг (сноўборд) (па-ангельску: snowboarding, па-нямецку: Snowboard) — алімпійскі від спорту, які заключаецца ў спуску з засьнежаных схілаў і гораў на адмысловым снарадзе — сноўбордзе. Першапачаткова зімовы від спорту, хаця асобныя экстрымалы асвоілі яго нават летам, катаючыся на сноўбордзе на пяшчаных схілах (сэндбордынг).

Паколькі, часьцяком, катаньне на сноўбордзе праходзіць на непадрыхтаваных схілах і на вялікіх хуткасьцях, для абароны ад траўмаў выкарыстоўваецца разнастайнае экіпіяваньне — шлемы, абарона суставаў, рук, ног, сьпіны.
У 1998 году на зімовай Алімпіядзе у Нагана сноўбордынг быў упершыню ўключаны ў алімпійскую праграму.
Remove ads
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads