Алімпійскія гульні

міжнародныя шматспартовыя спаборніцтвы From Wikipedia, the free encyclopedia

Алімпійскія гульні
Remove ads

Алімпійскія гульні ці Гульні Алімпіяды — найбуйнейшыя міжнародныя комплексныя спартыўныя спаборніцтвы сучаснасьці, якія праводзяцца кожныя чатыры гады пад эгідай Міжнароднага алімпійскага камітэту (МАК). Віды спорту, якія ўваходзяць у праграму Алімпійскіх гульняў называюцца алімпійскімі. Пераможцы спаборніцтваў атрымліваюць пажыцьцёвае званьне алімпійскага чэмпіёну.

Thumb
Сьцяг Алімпійскіх гульняў, які ўпершыню быў прадстаўлены грамадзкасьці ў 1920 годзе на Алімпіядзе ў бэльгійскім Антвэрпэне.

Традыцыя гульняў існавала ў старажытнай Грэцыі, антычныя Алімпійскія гульні праводзіліся ў грэцкай Алімпіі з VIII стагодзьдзя да н. э. да IV стагодзьдзя нашай эры. Напрыканцы XIX стагодзьдзя ідэя была адроджаная францускім грамадзкім дзеячам П’ерам дэ Кубэртэнам, які заснаваў у 1894 годзе Міжнародны алімпійскі камітэт. МАК з тых часоў стаў кіруючым органам алімпійскага руху, структура і дзеяньні якога вызначаюцца Алімпійскай хартыяй.

Алімпійскія гульні на сёньняшні момант падзяляюцца на летнія і зімовыя. Летнія Алімпійскія гульні праводзяцца кожныя чатыры гады, у год кратны чатыром. Яны пачалі праводзіцца з 1896 году, за выключэньнем гадоў, якія прыйшліся на сусьветныя войны. У 1924 годзе былі заснаваныя зімовыя Алімпійскія гульні, якія аб’ядноўваюць у сабе зімовыя віды спорту. Першапачаткова яны праводзіліся ў той жа год, што і летнія. Аднак, з 1994 году час правядзеньня зімовых Алімпійскіх гульняў ссунуты на два гады адносна часу правядзеньня летніх гульняў.

Эвалюцыя алімпійскага руху ў XX і XXI стагодзьдзях прывяла да пэўных зьменаў у Алімпійскіх гульнях. Гэтыя зьмены ўключаюць, у прыватнасьці, стварэньне Зімовых гульняў, Параалімпійскіх гульняў для спартоўцаў зь фізычнымі недахопамі, а таксама Юнацкіх Алімпійскіх гульняў для непаўналетніх спартоўцаў. МАК быў вымушаны адаптавацца да эканамічных і палітычных зьменаў і тэхналягічных рэаліяў XX стагодзьдзя. У выніку, Алімпійскія гульні зрушыліся ад чыста аматарскага спорту, як гэта меркавалася Кубэртэнам, да ўдзелу прафэсійных спартоўцаў. Рост значэньня сродкаў масавай інфармацыі стварыла праблемы карпаратыўнага спонсарства і камэрцыялізацыі Алімпійскіх гульняў. Сусьветныя войны прывялі да адмены Гульняў у 1916, 1940 і 1944 гадох. Байкот некаторымі краінамі гульняў падчас халоднай вайны прывяло да абмежаванай рэпрэзэнтатыўнасьці гульняў у 1980 і 1984 гадох.

Remove ads

Антычныя гульні

Thumb
Старажытны стадыён антычных Алімпійскіх гульняў.

Старажытныя Алімпійскія гульні былі рэлігійным і спартовым сьвятам, якія ладзіліся кожныя чатыры гады ў сьвяцілішчы Зэўса ў Алімпіі. Дата фэстывалю вызначалася паводле складанай формулы, згодна зь якой сярэдзіна фэстывалю прыпадала на другую поўню па летнім сонцавароце, то бок звычайна ў канцы жніўня або пачатку верасьня[1][2]. Гэтая падзея адбывалася пасьля штогадовага збору ўраджаю, але перад зборам алівак. З Эліды накіроўваліся весьнікі, каб абвесьціць аб вызначанай даце[1][2]. Спачатку спаборніцтвы ладзіліся толькі сярод «законных сыноў свабоднанароджаных грэцкіх бацькоў»[3]. Аднак пасьля таго, як Македонія, а потым і Рым, заваявалі Грэцыю, дзесяць алімпійскіх судзьдзяў саслабілі ранейшыя стандарты і дазволілі браць удзел усім, хто размаўляў па-грэцку[4]. Дзясяткі тысяч грэкаў выпраўляліся ў нялёгкае падарожжа, каб наведаць фэстываль[5]. Некаторыя крыніцы кажуць, што на сьвяце маглі прысутнічаць да 40 тыся чалавек[6][7]. Гэтыя гульні перадусім улучалі спартовыя спаборніцтвы, але таксама і былі баявыя віды спорту, як то барацьба, панкратыён, конныя і калясьнічныя гонкі. У час гульняў усе канфлікты паміж гарадамі-дзяржавамі адкладаліся да іхняга заканчэньня. Гэтае спыненьне ваенных дзеяў было вядома як алімпійскі мір або перамір’е. Аднак, на сёньня вядома, што гэта пашыраны сучасны міт, бо грэкі, насамэрч, не прыпынялі свае войны. Перамір’е дазваляла толькі тым рэлігійным пілігрымам, якія накіроўваліся ў Алімпію, бесьперашкодна праходзіць праз варагуючыя тэрыторыі, бо яны былі абароненыя Зэўсам[8][9].

Remove ads

Сучасныя гульні

Сучасныя Алімпійскія гульні распачаліся ў 1896 годзе. З таго часу летнія і зімовыя гульні звычайна ладзяцца ў чатырохгадовы тэрмін. Зь першых зімовых гульняў у 1924 годзе да 1992 году зімовыя і летнія гульні арганізоўваліся ў адзін год. З 1994 году летнія і зімовыя гульні былі раскіданыя ў шахматным парадку, то бок яны ўсё яшчэ ладзяцца раз на чатыры гады, але ў розныя цотныя гады.

Больш інфармацыі Летнія Алімпійскія гульні, Зімнія Алімпійскія гульні ...
Remove ads

Камэрцыялізацыя

Спонсарства

Thumb
Дзякуючы спонсарству Coca-Cola мае права ўжываць алімпійскую сымболіку на сваёй прадукцыі.

Алімпійскія гульні былі камэрцыялізаваныя ў рознай ступені з моманту першых летніх Алімпійскіх гульняў 1896 году ў Атэнах, калі шэраг кампаніяў аплацілі рэкляму[10], у тым ліку Kodak[11][12]. У 1908 годзе афіцыйнымі спонсарамі Алімпійскіх гульняў у Лёндане былі кампанія вытворчасьці харчовых прадуктаў Oxo, апалосквальнік для рота Odol і пудра для ног Indian Foot Powder[13][14]. Coca-Cola ўпершыню стала спонсарам летніх Алімпійскіх гульняў у 1928 годзе і з тых часоў усьцяж трывае ў пераліку спонсараў гульняў[10]. Да таго, як МАК цэнтралізавана ўсклаў на сябе абавязкі за кантролем спонсарства, НАК былі адказныя за складальньне ўласных спонсарскіх угодаў і выкарыстаньне алімпійскай сымболікі[15].

Спачатку МАК супраціўляўся фінансаваньню карпаратыўнымі спонсарамі. Толькі па сыходзе на пэнсію прэзыдэнта МАК Эйвэры Брандэйджа ў 1972 годзе МАК пачаў вывучаць патэнцыял тэлебачаньня і дасяжныя яму прыбытковыя рэклямныя рынкі[15]. Пад кіраўніцтвам Хуана Антоніё Самаранча гульні пачалі пераключацца ў бок міжнародных спонсараў, якія імкнуліся злучыць сваю прадукцыю з алімпійскім брэндам[16].

Бюджэт

У першай палове XX стагодзьдзя МАК працаваў зь невялікім бюджэтам[16][17]. У час свайго прэзыдэнцтва ў МАК з 1952 па 1972 гады, Эйвэры Брандэйдж адхіляў усе спробы зьвязаць Алімпійскія гульні з камэрцыйнымі інтарэсамі[15]. Ён лічыў, што лобі карпаратыўных інтарэсаў будзе празьмерна ўплываць на прыняцьцё камітэтам пэўных рашэньняў. Ягоны супраціў гэтай плыні патэнцыйных прыбыткаў азначаў, што МАК ускладаў на арганізацыйныя камітэты самастойна заключаць свае спонсарскія кантракты і выкарыстоўваць алімпійскую сымболіку[15]. Калі Брандэйдж сышоў на пэнсію, актывы МАК складалі ўсяго 2 мільёны даляраў ЗША, а ўжо праз восем гадоў скарбніца МАК павялічылася да 45 мільёнаў даляраў ЗША. Гэта было павязанае ў першую чаргу празь зьмену ідэалёгіі ў бок пашырэньня гульняў за кошт карпаратыўнага спонсарства і продажу тэлевізійных правоў[15]. Калі Хуан Антоніё Самаранч быў абраны прэзідэнтам МАК у 1980 годзе, ён прагнуў таго, каб зрабіць МАК фінансава незалежным[17].

Летнія Алімпійскія гульні 1984 году сталі пераломным момантам у гісторыі руху. Арганізацыйны камітэт з Лос-Анджэлесу пад кіраўніцтвам Пітэра Ўбэрота здолеў стварыць прафіцыт у памеры 225 мільёнаў даляраў ЗША, што было надзвычай вялікай сумай на той час[18]. Арганізацыйны камітэт здолеў здабыць такі вынік часткова за кошт продажу эксклюзіўных правоў на спонсарства асобным кампаніям[18]. МАК імкнуўся атрымаць кантроль над гэтымі правамі на спонсарства. Самаранч дапамог стварыць Алімпійскую праграму ў 1985 годзе, каб стварыць алімпійскі брэнд[16]. Сяброўства ў гэтай праграме было і застаецца вельмі эксклюзіўным і дарагім. Плата за чатырохгадовае сяброўства складала 50 мільёнаў даляраў ЗША[17]. Сябры набылі вынятковыя глябальныя правы на рэкляму сваёй прадукцыі і выкарыстаньне алімпійскай эмблемы ў публікацыях і рэкляме[19].

Роля тэлебачаньня

Thumb
Карыкатура 1936 году з уяўленьнем летніх Алімпійскіх гульняў 2000 году з выданьня Berliner Illustrirte Zeitung. Укладальнікі выабражалі, што гледачоў заменяць тэлебачаньне і радыё, а іхныя воклічы будуць трансьлявацца праз гучнагаварыцелі. Праз амаль стагодзьдзе па прадказаньні гледачыы ўсё яшчэ наведваюць гульні асабіста і дзякуючы тэлевізійным трансьляцыям заўзятары глядзяць спаборніцтвы з усяго сьвету.

Летнія Алімпійскія гульні 1936 году ў Бэрліне сталіся першымі гульнямі, якія трансьляваліся на тэлебачаньні, але толькі мясцовай аўдыторыі[20]. Зімовыя Алімпійскія гульні 1956 году ў Італіі ўжо былі першымі, тэлевізійныя трансьляцыі зь якіх мелі міжнародны распаўсюд[21]. Правы на трансьляцыю наступных зімовых гульняў у Каліфорніі былі ўпершыню прададзеныя адмысловым тэлевізійным вяшчальным сеткам, гэтак CBS заплаціла 394 тысячы даляраў ЗША за правы на трансьляцыю ў ЗША[22][16]. У наступныя дзесяцігодзьдзі Алімпійскія гульні сталіся адным з ідэалягічных франтоў халоднай вайны, і МАК хацеў скарыстацца гэтай павышанай цікавасьцю празь вяшчаньне[22]. Продаж правоў на трансьляцыю дазволіў МАК павялічыць асьвятленьне Алімпійскіх гульняў, тым самым выклікаючы большую цікавасьць, што, у сваю чаргу, павысіла прывабнасьць тэлевізійнага этэрнага часу для рэклямадаўцаў. Гэты цыкль дазволіў МАК кожным разам мець усё большыя прыбыткі з продажаў тэлевізійных правоў[22]. Напрыклад, CBS заплаціла 375 мільёнаў даляраў ЗША за правы на трансьляцыю зімовых гульняў 1998 году ў Нагана[23], у той час як NBC выдаткавала 3,5 мільярдаў даляраў ЗША за правы на трансьляцыю ўсіх Алімпійскіх гульняў з 2000 па 2012 гады[16].

У 2011 годзе NBC склала з МАК кантракт на 4,38 мільярдаў даляраў на трансьляцыю Алімпійскіх гульняў да 2020 году, што стала найдаражэйшая ўгодай на тэлевізійныя правы ў гісторыі Алімпійскіх гульняў[24]. Затым 7 траўня 2014 году NBC пагадзілася на падаўжэньне кантракту за 7,75 мільярдаў даляраў, у выніку чаго канал меўся трансьляваць гульні да 2032 году ўключна[25]. NBC таксама набыла тэлевізійныя правы на вяшчаньне на Юнацкіх Алімпійскіх гульняў, пачынаючы з 2014 году[26], і Паралімпійскіх гульняў[27]. Больш за палову глябальных спонсараў Алімпійскага камітэту звычайна фармуюць кампаніі з ЗША[28], а NBC ёсьць адной з асноўных крыніцаў прыбытку для МАК[28]. 13 сакавіка 2025 году было абвешчана, што Comcast сплаціць МАК 3 мільярды даляраў за трансьляцыю Алімпійскіх гульняў да 2036 году. У дадатак Comcast перайшла з ролі ўладальніка правоў да стратэгічнага партнэра МАК дзеля паглыбленьня сваіх сувязаў з гульнямі. Гэтая заява зьявілася пасьля таго, як летнія Алімпійскія гульні 2024 году ў Парыжы атрымалі высокія рэйтынгі на NBC і павелічэньне колькасьці падпісьнікаў на канал Peacock. Гэтае пагадненьне дае NBC права трансьляваць шэраг гульняў[29].

Колькасьць гледачоў павялічвалася ў геамэтрычнай прагрэсіі з 1960-х гадоў да канца XX стагодзьдзя. Гэта было павязанае зь зьяўленьнем спадарожнікаў дзеля трансьляцыі жывых тэлеперадач ва ўсім сьвеце, пачынаючы з 1964 году, і пашырэньнем каляровага тэлебачаньня ў 1968 годзе[30]. Сусьветная аўдыторыя гульняў у Мэхіка 1968 году ацэньвалася ў 600 мільёнаў чалавек, у той час як колькасьць гледачоў гульняў у Лос-Анджэлесе 1984 году павялічылася да 900 мільёнаў. Да летніх Алімпійскіх гульняў 1992 году ў Барсэлёне гэтая лічба павялічылася да 3,5 мільярдаў чалавек.[31][32][33][34]. Праз высокія выдаткі на трансьляцыю гульняў, дадатковага ціску з боку Сеціва і ўзмацненьня канкурэнцыі з боку кабэльнага тэлебачаньня тэлевізійнае лобі запатрабавала ад МАК саступак дзеля павышэньня рэйтынгаў. МАК адказаў шэрагам зьменаў у алімпійскай праграме. Гэтак на летніх Алімпійскіх гульнях спаборніцтвы па гімнастыцы былі падоўжаныя зь сямі праграмаў да дзевяці, а таксама быў дададзены Гала-канцэрт чэмпіёнаў, каб прыцягнуць большую цікавасьць[35]. Таксама пашырыліся спартовыя праграмы ў плаваньні і скачках у ваду, абодвух папулярных відаў спорту з шырокай базай тэлегледачоў[35]. Праз значныя ганарары, якія выплочвае NBC за правы на трансьляцыю Алімпіяды, МАК дазволіў тэлеканалу ўплываць на расклад спартовых спаборніцтваў, каб максымізаваць тэлевізійныя рэйтынгі ЗША, калі гэта магчыма[36][34][37]. Яскравымі прыкладамі максымізацыі тэлевізійнай аўдыторыі ЗША ёсьць заплянаваньне фіналаў спаборніцтваў па плаваньні толькі на раніцу ў Пэкіне і Токіё, што супадала зь вячэрнімі прайм-таймамі трансьляцыяў у Злучаных Штатах[38][39][40][41].

Алімпійскі маркетынг

Сродкі ад ліцэнзійных праграмаў падтрымліваюць усё, што павязанае з правядзеньнем гульняў, разам зь іншымі крыніцамі прыбытку ад продажу квіткоў і правоў на трансьляцыю, якія складаюць больш за 60%[42][43].

Продаж алімпійскага брэнду выклікаў спрэчкі. Супраціў палягаў на тым, што Алімпійскія гульні праз сваю камэрцыялізацыю сталіся неадрознымі ад любога іншага камэрцыялізаванага спартовага відовішча[19][44]. Таксама праціўнікі такога крока спасылаліся на тое, што гульні фінансуюцца гарадамі-гаспадарамі і нацыянальнымі ўрадамі, а МАК не нясе аніякіх выдаткаў, але кантралюе ўсе правы і прыбытак ад алімпійскай сымболікі. МАК таксама атрымлівае адсотак ад усіх спонсарскіх і трансьляцыйных прыбыткаў[19]. Гарады-гаспадары працягваюць заўзята змагацца за права арганізацыі гульняў, нават калі няма ўпэўненасьці, што ўсе інвэстыцыі можна будзе акупіць[45]. Дасьледаваньні выявілі, што гандаль прыкладна на 30% больш буйны ў тых краінах, якія некалі ладзілі ў сябе Алімпійскія гульні[46].

Remove ads

Цырымоніі

Адкрыцьцё

Thumb
Цырымонія адкрыцьця летніх Алімпійскіх гульняў 2012 году ў Лёндане.

Паводле Алімпійскай хартыі розныя элемэнты прадугледжваюцца ў рамках цырымоніі адкрыцьця Алімпійскіх гульняў. Гэтая цырымонія ладзіцца да таго, як распачнуцца спаборніцтвы[47][48]. Большасьць з гэтых рытуалаў былі ўпершыню прадугледжаны на летніх Алімпійскіх гульнях 1920 году ў Антвэрпэне[49]. Звычайна цырымонія пачынаецца з прыезду прэзыдэнта краіны-гаспадара, пасьля чаго ўздымаецца сьцяг краіны-прымальніцы і выконваецца ейны нацыянальны гімн[47][48]. Затым краіна-гаспадар ладзіць мастацкую імпрэзу, якая ўключае ў сабе выкананьне музыкі, сьпеваў, танцаў і тэатральных элемэнтаў, якія прэзэнтуюць культуру краіны-арганізатара гульняў[49]. Мастацкія прэзэнтацыі з кожнымі гульнямі растуць у маштабе і складанасьці, паколькі кожная новая краіна спрабуе пераўзысьці цырымоніі папярэднікаў. Як вядома, цырымонія адкрыцьця Пэкінскіх гульняў каштавала бюджэту 100 мільёнаў даляраў, большая частка зь якіх была выдаткавана на мастацкую імпрэзу[50].

Пасьля мастацкай часткі цырымоніі спартоўцы праводзяць парад на стадыёне, групуючыся па нацыях. Грэцыя традыцыйна зьяўляецца на стадыёне першай з мэтай шанаваньня паходжаньня Алімпійскіх гульняў. Затым краіны выходзяць на стадыён у альфабэтным парадку ў адпаведнасьці з мовай, абранай краінай-гаспадаром, пры гэтым спартоўцы краіны-арганізатара выходзяць на стадыён апошнімі. Падчас летняй Алімпіяды 2004 году, якая прайшла ў Грэцыі ў Атэнах, грэцкі сьцяг быў вынесены на стадыён першым, аднак, сама грэцкая дэлегацыя спартоўцаў зьявілася на стадыёне апошняй. Пасьля параду ладзіцца прамова, падчас якой фармальна гульні лічацца распачатымі. Нарэшце, алімпійскае вогнішча прыносіцца на стадыён і перадаецца ад паходні да паходні, пакуль у рэшце рэшт спартовец-алімпіец краіны-гаспадара не запальвае алімпійскі агонь у адмысловым катле стадыёну[47][48].

Закрыцьцё

Thumb
Спартоўцы зьбіраюцца на стадыёне падчас цырымоніі закрыцьця летніх Алімпійскіх гульняў 2008 году ў Пэкіне.

Цырымонія закрыцьця Алімпійскіх гульняў ладзіцца пасьля сканчэньня ўсіх спартовых спаборніцтваў. На стадыён выходзяць сьцяганосцы з кожнай краіны-ўдзельніцы, а за імі ідуць атлеты, якія ўваходзяць разам, не падзяляючыся на нацыянальныя групоўкі[51]. Тры дзяржаўныя сьцягі падымаюцца падчас выкананьня адпаведных гімнаў, як то сьцяг краіны-гаспадара, сьцяг Грэцыі, каб ушанаваць радзіму Алімпійскіх гульняў, і сьцяг краіны, якая будзе прымаць наступныя летнія ці зімовыя Алімпійскія гульні[51]. Далей, прэзыдэнт аргкамітэту і прэзыдэнт МАК выступаюць з заключнымі прамовамі, пасьля чаго гульні афіцыйна закрываюцца, а алімпійскі агонь згашваецца[52]. Паводле антвэрпэнскай цырымоніі, мэр ці кіраўнік гораду, які арганізаваў гульні, перадае адмысловы алімпійскі сьцяг прэзыдэнту МАК, які ў сваю чаргу перадае яго мэру ці кіраўніку гораду, які будзе ладзіць наступныя Алімпійскія гульні[53]. Затым наступная краіна-гаспадар коратка прэзэнтуе мастацкае відовішча, якое расказвае аб культуры гэтае краіны[51].

Як прынята, апошняя мэдальнае ўзнагароджваньне праводзіцца ў рамках цырымоніі закрыцьця. Звычайна, на летніх гульнях гэтая цырымонія праводзіцца для прызэраў маратонскага бегу[51][54], у той час як на зімовых гульнях мэдалямі ўзнагароджваюцца прызэры стартавага забегу ў лыжных гонках[55].

Мэдальная цырымонія

Thumb
Мэдальная цырымонія на летніх Алімпійскіх гульнях 2008 году ў Пэкіне.

Цырымонія ўзнагароджаньня мэдалямі праводзіцца пасьля завяршэння кожнага алімпійскага спаборніцтва. Пераможцы, а таксама тыя, хто заняў другое і трэцяе месцы падымаюцца на адмысловы трохпакладовы подыюм, прычым самая высокая прыступка, якая знаходзіцца па цэнтру, прызначаная для пераможца. Гэтыя тры ўдзельнікі ўзнагароджваюцца адпаведнымі мэдалямі, то бок пераможца атрымоўвае залаты мэдаль, удзельнік, якія заняў другі радок — срэбраны мэдаль, а бронзавы мэдаль атрымоўвае ўдзельнік, які заняў выніковы трэці радок. Пасьля таго, як чалец МАК узнагародзіў мэдалямі ўдзельнікаў, угору ўздымаюцца нацыянальныя сьцягі трох мэдалістаў, а ў гэты час гучыць гімн краіны, якую прадстаўляў залаты мэдаліст[56]. Валянтэры, якія былі рэкрутаваныя з краіны-прымальніцы, таксама ўдзельнічаюць у мэдальнай цырымоніі, дапамагаючы сябрам МАК і спартовым чыноўнікам, якія ўзнагароджваюць мэдалямі прызэраў[57]. У той час як на летніх Алімпійскіх гульнях мэдальная цырымонія праводзіцца на пляцоўцы, непасрэдна ў месцы, дзе праводзяцца спаборніцтвы[58], на зімовых гульнях цырымонія звычайна ладзіцца на адмысловым пляцы[59].

Remove ads

Прадстаўніцтва нацыяў

Удзельнікі

На час летніх Алімпійскіх гульняў 2020 году ў Токіё, усе 207 цяперашніх НАК (і 19 ліквідаваных НАК) бралі ўдзел хаця б у адным з розыгрышы летніх Алімпійскіх гульняў. Спартоўцы зь пяці краінаў, як то Аўстраліі, Францыі, Вялікабрытаніі, Грэцыі і Швайцарыі, бралі ўдзел ува ўсіх 28 летніх Алімпійскіх гульнях. Спартоўцы, якія спаборнічалі пад алімпійскім сьцягам, у складзе зьмешаных камандаў і камандзе ўцекачоў бралі ўдзел у шасьці летніх Алімпійскіх гульнях.

Усяго 119 НАК (110 з 207 цяперашніх НАК і дзевяць былых НАК) бралі ўдзел хаця б у адным розыгрышы зімовых Алімпійскіх гульняў. Спартоўцы з 12 краінаў, як то Аўстрыі, Канады, Фінляндыі, Францыі, Вялікабрытаніі, Вугоршчыны, Італіі, Нарвэгіі, Польшчы, Швэцыі, Швайцарыі і ЗША, бралі ўдзел ува ўсіх 23 зімовых гульнях на сёньня.

Гаспадары

Thumb
Мапа гарадоў-гаспадароў летніх Алімпійскіх гульняў. Краіны, якія ладзілі адну зімовую Алімпіяду, пазначаныя зялёным колерам, а краіны, якія рабілі гэта двойчы ці больш разоў, пазначаныя сінім колерам.

Традыцыйна горад-гаспадар Алімпійскіх гульняў абіраецца за сем ці восем гадоў да часу старту гульняў. Пачынаючы з працэсу адбору Алімпійскіх гульняў 2024 і 2028 гадоў у 2017 годзе, МАК пачаў аб’яўляць пераможную заяўку з больш працяглым часам на падрыхтоўку, каб даць гарадам ці рэгіёнам-пераможцам больш часу[60]. Працэс адбору ладзіцца ў два этапы, якія ахопліваюць двухгадовы пэрыяд. Патэнцыйны горад-гаспадар надае заяўку ў нацыянальны алімпійскі камітэт сваёй краіны, а калі больш чым адзін горад з адной краіны надае заяўку ў свой НАК, нацыянальны камітэт звычайна ладзіць унутраны адбор, паколькі толькі адзін горад ад кожнага НАК можа быць прадстаўлены на разгляд Міжнароднага алімпійскага камітэту. Па заканчэньні тэрміну наданьня прапановаў НАК пачынаецца першы этап, у якім гарады-заяўнікі павінны запоўніць анкету зь некалькімі ключавымі крытэрамі, павязаных з арганізацыяй Алімпійскіх гульняў[61]. У гэтай форме заяўнікі мусяць гарантаваць, што яны будуць трымацца Алімпійскай хартыі і любых іншых правілаў, усталяваных Выканаўчым камітэтам МАК. Ацэнка запоўненых анкет спэцыялізаванай групай дае МАК агляд праекту кожнага заяўніка і ягонага патэнцыялу для правядзеньня гульняў. На падставе гэтай тэхнічнай ацэнкі выканаўчая рада МАК робіць адбор заяўнікоў, якія пяройдуць да этапу падачы заявак[61].

Thumb
Мапа гарадоў-гаспадароў зімовых Алімпійскіх гульняў. Краіны, якія ладзілі адну зімовую Алімпіяду, пазначаныя зялёным колерам, а краіны, якія рабілі гэта двойчы ці больш разоў, пазначаныя сінім колерам.

Пасьля таго, як гарады-кандыдаты адабраныя, яны павінны падрыхтаваць МАК больш падрабязную прэзэнтацыю свайго праекту ў рамках заяўкі. Кожны горад старанна аналізуецца ацэначнай камісіяй, прадстаўнікі якой таксама наведваюць гарады-кандыдаты, апытваюць мясцовых чыноўнікаў і аглядаюць патэнцыйныя месцы спартовых стартаў, перш чым зрабіць справаздачу аб сваіх высновах за месяц да канчатковага рашэньня МАК. Падчас працэсу сумоўя горад-кандыдат таксама павінен гарантаваць, што зможа фінансаваць гульні. Пасьля працы ацэначнай камісіі сьпіс кандыдатаў перадаецца на Генэральную сэсію МАК, якая ладзіцца ў любой краіне, сярод якіх няма прадстаўнікоў горадоў-кандыдатаў. Сябры МАК, якія сабраліся на сэсіі, маюць галасаваць, каб выбараць горад. Па абраньні камітэт па заяўцы горада-гаспадара поруч з НАК адпаведнай краіны падпісвае з МАК кантракт з горадам-гаспадаром, чым афіцыйна яны зацьверджваюць сябе як краіна-гаспадар і горадам-гаспадар Алімпійскіх гульняў.

Да 2032 году Алімпійскія гульні будуць ладзіцца ў 47 гарадах 23 краінаў. На 2021 год, пачынаючы зь летніх Алімпійскіх гульняў 1988 году ў Сэуле, Алімпійскія гульні ладзіліся ў Азіі або Акіяніі чатыры разы. Гульні 2016 году ў Рыю-дэ-Жанэйру сталі першымі Алімпійскімі гульнямі, якія ладзіліся ў Паўднёвай Амэрыцы. Аніводная заяўка ад краінаў Афрыкі не была ўхваленая, не зважаючы на тое, што Эгіпет тройчы, а Паўднёва-Афрыканская Рэспубліка ў 2004 годзе, спрабавалі высунуць свае заяўкі[62].

Remove ads

Глядзіце таксама

Заўвагі

  1. адмененыя
  2. адмененыя
  3. адмененыя
  4. адмененыя

Крыніцы

Літаратура

Вонкавыя спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads