Соевая падліва
запраўка з соі From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Соевая падліва[3] — падліва з соевых бабоў, фэрмэнтаваных пад уплывам грыбкоў роду аспэргіл.
Найчасьцей выкарыстоўваюць рысавы аспэргіл. Для павольнага фэрмэнтаваньня выкарыстоўваюць 5 складнікаў: соевыя бабы і ваду, марскую соль і закваску, а таксама пшаніцу[4].
Remove ads
Прыгатаваньне
Соевыя бабы прамываюць. Параварачны кацёл напаўняюць вадой. Соевыя бабы загружаюць у кацёл, які накрываюць. Затым соевыя бабы вараць 4 гадзіны. Тым часам, смажаць пшаніцу, якую пасьля здрабняюць. Гатовыя соевыя бабы дастаюць з катла і раскладваюць на падносы. Пасьля астуджэньня да +33 °C соевыя бабы зьмешваюць са смажанай пшаніцай і закваскай. Атрыманую сумесь перамяшчаюць у цёплае памяшканьне. Тым часам, марскую соль зьмешваюць з вадой у бочцы. Затым у бочку дадаюць сумесь соевых бабоў, пшаніцы і закваскі. Бочку закрываюць на год для фэрмэнтаваньня. Затым прэсам з соевай сумесі выціскаюць соевую падліву, якая зьмяшчае багата солі[4].
У сучаснай прамысловай вытворчасьці соевы бялок гідралізуюць кісьляй цягам 3-х дзён.
Remove ads
Крыніцы
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads