Сон на кургане (спэктакль, Нацыянальны тэатар імя Максіма Горкага)
спэктакль, Нацыянальны тэатар імя Максіма Горкага From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
«Сон на кургане» — драматычны спэктакль, пастаўлены ў 2002 годзе рэжысэрам Барысам Луцэнкам у Нацыянальным акадэмічным драматычным тэатры імя Максіма Горкага да 120-годзьдзя з дня нараджэньня Янкі Купалы.
Remove ads
Апісаньне
Мастацкі кіраўнік тэатру Б. Луцэнка паставіў спэктакль з выпускнікамі 2003 году Беларускае акадэміі мастацтваў (кляса Ул. Мішчанчука). З гэтым спэктаклем маладыя акторы натуральна ўліліся ў трупу славутага тэатру і сталіся ўлюбенцамі рэжысэра.[1]
![]() |
Ці то чалавек у сьне бачыць жыцьцёвыя шляхі, у тым ліку выйсьце зь цяжкіх сытуацыяў, ці то наяве… Я хацеў паказаць, што мы часта думаем пра перавароты і рэвалюцыі, але пры гэтым, здараецца, забываемся на нешта важнае, не заўважаем, што недзе за вокнамі зьмярзае наша маці, бабуля, ўнучка… | ![]() |
—Рэжысэр спэктаклю Барыс Луцэнка пра надзённасьць купалаўскага твору[2] |
Remove ads
Водгукі
![]() |
У асобных творцаў часам атрымліваюцца асобныя яркія спэктаклі, такія як… «Сон на кургане» Барыса Луцэнкі… Гэтыя пастаноўкі ўспрымаюцца, як маленькія аазісы ў бязьмежнай пустцы сярэднепрафэсійнага сьмецьця, што запаланяла і працягвае трывала запаланяць сцэны беларускіх тэатраў. | ![]() |
— Мюр Фарыдовіч[3] |
![]() |
У 2002 годзе Б. Луцэнка паставіў незвычайны спэктакль, які да яго нікому не ўдавалася зрабіць: ён змог «ажывіць» вядомую паэму Янкі Купалы «Сон на кургане». | ![]() |
— Нацыянальная бібліятэка Беларусі[4] |
![]() |
«Сон на кургане», адну з найлепшых драматычных паэмаў геніяльнага песьняра, рэжысэр увасобіў як містэрыю, тым самым прымусіў шаноўную публіку згадаць, што Янка Купала — ня толькі абаронца сацыяльна абяздоленых, але й паэт эстэцкага, сымбалісцкага кірунку, прыхільнік тэатру Мэтэрлінка і Выспянскага, Пшыбышэўскага і Блока. | ![]() |
— Людміла Рублеўская[5] |
Remove ads
Крыніцы
Вонкавыя спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads