Барыс Луцэнка
беларускі тэатральны рэжысэр From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Бары́с Луцэ́нка (16 верасьня 1937, Майкоп, РСФСР — 5 лютага 2020, Менск) — беларускі тэатральны рэжысэр, заслужаны дзяяч мастацтваў (1975), народны артыст Беларусі (1995).
Remove ads
Біяграфія
Нарадзіўся 16 верасьня 1937 году ў Майкопе (Краснадарскі край, РСФСР)[1], у сям’і служачага. Скончыў чыгуначны тэхнікум у Растове-на-Доне. Працаваў інжынэрам-тэхнолягам у дэпо г. Лінькі, дзе стварыў уласны тэатар, ставіў спэктаклі і адначасова граў на сцэне.
Па сканчэньні курсаў акторскага майстэрства пры Доме вэтэранаў у Рузе стаў рэжысэрам сызранскага тэатру. У 1962—1967 гадах вучыўся ў Беларускім дзяржаўным тэатральна-мастацкім інстытуце. З 1970 году выкладае ў Беларускай акадэміі мастацтваў[2].
Чалец Праўленьня Беларускага саюзу тэатральных дзеячоў[3].
У 1997 годзе ўзнагароджаны мэдалём Ф. Скарыны і адзначаны спэцыяльнай прэміяй прэзыдэнта Рэспублікі Беларусь «За духоўнае адраджэньне».
Памёр 5 лютага 2020 году ў Менску[4].
Remove ads
Творчасьць
У 1967 годзе прыняты ў Беларускі тэатар імя Я. Купалы, дзе паставіў шэраг запамінальных спэктакляў: «Рудабельская рэспубліка» паводле С. Грахоўскага (1968), «Памяць сэрца» А. Карнейчука (1970), «Зацюканы апостал» А. Макаёнка (1971), «Раскіданае гняздо» (1972) і інш.
У 1973—1981 гадах — галоўны рэжысэр Дзяржаўнага рускага драматычнага тэатру імя М. Горкага. Паставіў «Макбет» У. Шэксьпіра (1974), «Трохграшовая опера» Б. Брэхта (1976), «Апошнія» М. Горкага (1976), з У. Маланкіным, «Трагедыя чалавека» І. Мадача (1979). Спэктаклі «Макбет» і «Трагедыя чалавека» — пераможцы на міжнародным фэстывалі ў Вугоршчыне (1979).
У 1981—1982 гадах — рэжысэрам тэатру імя Я. Купалы. У 1982—1991 гадах — галоўны рэжысэр Тэатру-студыі кінаактору. Найбольш удалыя спэктаклі: «Глядзіце, хто прыйшоў» У. Аро, «Шчасце маё, або Папяровы тэлефон» А. Чарвінскага (абедзьве 1983), «Не баюся Вірджыніі Вульф» Э. Олбі (1985), «Гамлет» У. Шэксьпіра (1988) і «Генэралы ў спадніцах» Ж. Ануя (1990).
У 1991—2007 гадах — мастацкі кіраўнік Нацыянальнага акадэмічнага драматычнага тэатру імя М. Горкага. У 2002 годзе паставіў п’есу па паэме Я. Купалы «Сон на кургане». Пэрыяд 2003—2004 гадоў для Луцэнкі быў адзначаны такімі высокамастацкімі пастаноўкамі, як рок-опэра кампазытара А. Еранькова «Анджэла і іншыя», пастаўленая па творах А. Пушкіна, спэктаклі «Перад захадам сонца» Г. Гауптмана і «Паведамленне Марыі» П. Кладэля.
Ставіў спэктаклі ў тэатрах Бэрліну, Вільні, Жэнэвы.
Зьняў кінастужку «Раскіданае гняздо» (1982). На Рэспубліканскім тэлебачаньні ажыцьцявіў пастаноўку фільмаў-спэктакляў «Зацюканы апостал» (1982) і «Вяртаньне ў Хатынь» (1985).
Remove ads
Грамадзкая дзейнасьць
У пачатку 1990-х займаўся грамадзка-палітычнай дзейнасьцю, быў у аргкамітэце Грамадзянскай партыі, якая пазьней перафарматавалася ў Аб’яднаную грамадзянскую партыю[4].
Крыніцы
Літаратура
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads