Спайс

From Wikipedia, the free encyclopedia

Remove ads

Спайс (анг. Spiceпрыправа) — сынтэтычны курыльны наркотык на аснове пэнтыл-трынафтаіндолу(en), што выклікае галюцынацыі, залежнасьць, ломку і псыхоз[1].

Ужываньне вядзе да выпадзеньня валасоў і дакучлівых думак пра самагубства[2], а таксама да ванітаў і сутаргі. У 2005 годзе зьявіўся ў краінах Эўропы. У 2008 годзе вызначылі яго асноўны дзейны складнік[3]. У Беларусі трапіў у пералік забароненых да ўжыцьця і распаўсюду пад пагрозай зьняволеньня 1 студзеня 2010 году[4]. У 2013 годзе гуртовая цана за кіляграм спайсу ў Беларусі складала 1500 даляраў ЗША. Асноўную частку залежных ад дурману складалі юнакі ад 15 да 22 гадоў. Збыт гэтага дурману прадугледжваў пакараньне ад 8 гадоў пазбаўленьня волі з канфіскацыяй маёмасьці паводле Крымінальнага кодэксу Рэспублікі Беларусь[3].

Remove ads

Крыніцы

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads