Галюцынацыя
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Галюцына́цыя, таксама амаро́ка[1] — абман зроку, слыху, нюху або дотыку, які ўзьнікае ў сьвядомасьці, бязь зьнешняга раздражняльніка; уяўнае адчуваньне таго, чаго ў сапраўднасьці няма[2].
Ён узьнікае пры моцнай стомленасьці й / або ўжываньні адмысловых рэчываў.
Remove ads
Віды
Адрозьніваюць галюцынацыі:
- зрокавыя;
- слыхавыя;
- смакавыя;
- нюхальныя;
- тактыльныя й інш.
Паводле складанасьці:
- простыя (успышкі, шоргат, стук);
- складаныя (вобразы людзей, гаворка).
Існуюць таксама сапраўдныя галюцынацыі й псэўдагалюцынацыі (менш выразныя і ў меншай ступені зьвязаныя з пачуцьцём рэальнасьці; адсутнічаюць у дзіцячым узросьце).
Да галюцынацыяў не адносяць ілюзіі. Зрокавыя галюцынацыі характэрныя для псыхозаў інфекцыйнага й інтаксікацыйнага паходжаньня.
Remove ads
Галюцынагены
Галюцынаґены — кляса рэчываў, здольных выклікаць галюцынацыі. Да іх адносяцца дысацыятывы й халіналітыкі.
У Беларусі лекавае й навуковае выкарыстаньне галюцынаґенаў забаронена.
Глядзіце таксама
Крыніцы
Літаратура
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads