Спортынг Лісабон (гандбольны клюб)
партугальскі гандбольны клюб From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
«Спортынг» (па-партугальску: Sporting) — партугальскі гандбольны клюб зь Лісабону. Шматразовы чэмпіён краіны, дзякуючы чаму зважаецца адным з самых тытуляваных клюбаў краіны.
Remove ads
Гісторыя
Гандбольная сэкцыя клюбу «Спортынг» была створаная ў 1932 годзе. Аднак, у той час гандбол гуляўся ў адзінаццаць чалавек. Першы гандбольны матч з сучаснымі правіламі гандболу быў згуляны ў Партугаліі з удзел «Спортынгу» ў 1949 году. Афіцыйна каманда ўпершыню ўзяла ўдзел у розыгрышы 1950—1951 гадоў.
«Спортынг» дамінаваў у партугальскім гандболе асабліва ў 1960-х і 1970-х гадах. Найбольш пасьпяховым лічыцца час з 1966 па 1973 гады, падчас іх было здабыта сем нацыянальных чэмпіянатаў з васьмі магчымых. Пры гэтым каманда пяць разоў запар станавілася чэмпіёнам краіны ў гэты час. У 1995 годзе заўзятары «Спортынга» былі вымушаныя выбраць спосабы ўтрыманьня ў клюбе шэрагу сэкцыяў празь фінансавыя праблемы, абраўшы гандбол і футзал, што прывяло да закрыцьця баскетбольнай, хакейнай і валейбольнай сэкцыяў, якія, аднак, з часам вярнуліся. Першым міжнародным тытулам каманды стаў Кубак выкліку, які «Спортынг» здабыў у сэзоне 2009—2010 гадоў.
Remove ads
Вонкавыя спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads