Стакгольмскі архіпэляг

From Wikipedia, the free encyclopedia

Стакгольмскі архіпэляг
Remove ads

Стакгольмскі архіпэляг, таксама Стакгольмскія шхэрыархіпэляг на ўсходзе Швэцыі, ва ўсходняй частцы лэну Стакгольм. Найбуйнейшы архіпэляг краіны і другі ў Балтыйскім моры (пасьля Архіпэлягава мора ў Фінляндыі). Працягнуўся на 150 км (80 марскіх міляў) з поўначы на поўдзень (ад востраву Аргольма да маяку Ляндсурт на востраве Эя) і на 80 км (43 марскія мілі) з захаду на ўсход (ад мацерыковай часткі Стакгольму да астравоў Свэнска Гёгарна). У архіпэлягу налічваецца больш за 24 000 астравоў, выспаў і шхэраў[1]. Агульная плошча 1 700 км², зь якіх 530 км² — суша. У Стакгольмскім архіпэлягу налічваецца каля 10 000 жылых дамоў і каля 50 000 лецішчаў[2]. Найбуйнейшымі астравамі зьяўляюцца Вэрмдэ, Інгарэ, Грында. Па стане на 2005 год насельніцтва архіпэлягу складала 14 212 чалавек[3]. Архіпэляг зьяўляецца важным турыстычным аб’ектам і ўлюбёным месцам адпачынку.

Хуткія факты Амываючая акваторыя, Колькасьць астравоў ...
Thumb
Стакгольмскі архіпэляг
Remove ads

Вонкавыя спасылкі

Стакгольмскі архіпэлягсховішча мультымэдыйных матэрыялаў

Крыніцы

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads