Стакгольм (лэн)

лэн у Швэцыі From Wikipedia, the free encyclopedia

Стакгольм (лэн)
Remove ads

Стакгольм (па-швэдзку: Stockholms län) — лэн, разьмешчаны на балтыйскім узьбярэжжы Швэцыі. Мяжуе з лэнамі Ўпсала і Сёдэрманлянд, а таксама мае невялічкі адрэзак мяжы зь Фінляндыяй (на востраве Мэркет у Стакгольмскіх шхэрах). Лэн Стакгольм разьмешчаны на частках тэрыторыі двух ляндскапаў: Уплянд (у тым ліку Русьляген) і Сёдэрманлянд. Адміністрацыйны цэнтар — Стакгольм.

Хуткія факты Агульныя зьвесткі, Краіна ...
Remove ads

Геаграфія

Thumb
Камуны лэну Стакгольм

Лэн Стакгольм разьмешчаны на ўсходзе Швэцыі і зьяўляецца сталічным рэгіёнам. Падзяляецца на 26 камунаў. Мае выйсьце да Балтыйскага мора і возера Мэлярэн. У лэне пражывае больш за пятую частку насельніцтва Швэцыі (амаль 2,5 млн чал. па стане на 31 сьнежня 2023 г.). Тут разьмешчана сталіца дзяржавы — Стакгольм.

Найбуйнейшыя гарады

Па стане на 2020 год найбуйнейшымі гарадамі (урбаністычнымі адзінкамі) лэну Стакгольм зьяўляюцца Стакгольм (1 617 407 чал.), Салянтуна ок Упляндс Вэсьбю (149 701 чал.), Сёдэртэлье (76 320 чал.), Тумба (46 014 чал.), Лідынгё (44 091 чал.), Акэрсбэрга (35 747 чал.), Валянтуна (33 336 чал.).

Remove ads

Вонкавыя спасылкі

Стакгольм (лэн)сховішча мультымэдыйных матэрыялаў

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads