Станіслава Ўмец
беларуская пісьменьніца From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Станісла́ва Вячасла́ваўна Ўмец (нар. 1991, Берасьце) — беларуская пісьменьніца (беларускае фэнтэзі), рэдактар.
Remove ads
Жыцьцяпіс
Навучалася ў СШ № 14 Берасьця, у клясе журналістыкі і гісторыі Берасьцейкага абласнога ліцэя імя П.М.Машэрава. Скончыла Інстытут журналістыкі БДУ па спэцыяльнасьці “Літаратурнае рэдагаваньне”, магістратуру БДУ. Павышала кваліфікацыю ў Інстытуце дзяржаўнай службы Акадэміі кіраваньня пры прэзыдэнце Рэспублікі Беларусь.
З 2012 — рэдактар у выдавецтве «Мастацкая літаратура». Адначасова выкладае дысцыпліны «Сучасныя мэтодыкі і практыкі рэдагаваньня» і «Трэвэл-мэдыятэкст» у Інстытуце журналістыкі БДУ.
Апавяданьні і вершы надрукаваны ў зборніках выдавецтва «Мастацкая літаратура», часопісе Нёман, газэтах Народная трыбуна, ЛіМ, Звязда.
Сябра Саюзу пісьменьнікаў Беларусі.
У 2018 годзе выдала асобнай кнігай фэнтэзі-аповесьць «Сэрца Сакры».
Remove ads
Узнагароды
- У 2018 годзе ўзнагароджана Дыплёмам пераможца літаратурнага конкурсу «Першацвет» у намінацыі «Проза».
- У 2019 годзе Ляўрэат нацыянальнай літаратурнай прэміі ў намінацыі Дэбют за кнігу «Сэрца Сакры»[4]
Крыніцы
Вонкавыя спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads