Саюз пісьменьнікаў Беларусі
грамадзкае аб’яднаньне празаікаў, паэтаў, драматургаў і крытыкаў літаратуры Беларусі, заснаванае ў лістападзе 2005 году From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Саю́з пісьме́ньнікаў Белару́сі — грамадзкае аб’яднаньне празаікаў, паэтаў, драматургаў і крытыкаў літаратуры Беларусі, заснаванае ў лістападзе 2005 году.
На 2021 год месьцілася ў Доме літаратара ў Менску. Сярод чальцоў былі ляўрэяты рэспубліканскіх і міжнародных прэміяў, у тым ліку Дзяржаўнай прэміі Рэспублікі Беларусь, уладальнікі ордэнаў і мэдалёў, дактары і кандыдаты навук[4]. Падтрымліваецца рэжымам Лукашэнкі.
Remove ads
Аддзяленьні
На 2021 год Саюз пісьменьнікаў Беларусі налічваў 530 сябраў у 7 аддзяленьнях. На 6 абласных аддзяленьняў прыпадала менш за палову сябраў (46%).
- Берасьцейскае абласное. Створанае 15 сьнежня 2005 году 13-ю пісьменьнікамі. Першым старшынёй быў Анатоль Крэйдзіч. У сьнежні 2006 году адчынілі сядзібу ў Берасьці па праспэкце Машэрава, д. 75, корп. 1. 19 сьнежня 2016 году старшынёй стала Тацяна Дземідовіч. З 2006 году ладзіць рэспубліканскі фэст расейскай паэзіі, у рамках якога праходзіць конкурс маладых паэтаў. На 24 лютага 2021 году налічвала 51 пісьменьніка[5].
- Віцебскае абласное. Заснаванае 2 сьнежня 2005 году. Мае сядзібу ў Віцебску па вул. Праўды, д. 18. Уручае літаратурную прэмію імя Петруся Броўкі штогод і прэмію імя Ўладзімера Караткевіча аднойчы на 5 гадоў (2020 год). Старшынёй ёсьць Тамара Гусачэнка. На 2021 год налічвала 46 пісьменьніц і пісьменьнікаў[6].
- Гарадзенскае абласное. Утворанае ў сьнежні 2005 году. Мае сядзібу ў Горадні па Савецкай вул., д. 31. Пасаду старшыні займае Людміла Кебіч. На 13 красавіка 2021 году налічвала 41 сябра[7].
- Гомельскае абласное. Створанае ў лістападзе 2005 году 13-ю пісьменьнікамі. У сьнежні 2006 году адчынілі сядзібу ў Жыткавічах па вул. К. Маркса, д. 8. У траўні 2007 году стварылі сядзібу ў Гомлі па Савецкай вул., д. 126. Зь 2010 году сталі ладзіць міжнароднае штогадовае сьвята «Славянскія літаратурныя дажынкі». Зь 2013 году ладзіць літаратурны конкурс з уручэньнем прэміі імя Кірылы Тураўскага. Ад 4 сьнежня 2016 году старшынёй ёсьць Уладзімер Гаўрыловіч. На 2021 год налічвала 65 пісьменьніц і пісьменьнікаў, зь якіх большасьць у Гомлі, а рэшту ў 9 з 21 раёну Гомельскай вобласьці[8].
- Магілёўскае абласное. Заснаванае 14 сьнежня 2005 году. Першым старшынёй быў Уладзімер Дуктаў. Зь 2009 году выдае літаратурны альманах «Прыдняпроўе. Магілёўшчына літаратурная». Мае сядзібу ў Магілёве па Першамайскай вул., д. 89. З 2016 году старшынёй ёсьць Аляксандар Казека. На 23 кастрычніка 2020 году налічвала 39 пісьменьніц і пісьменьнікаў[9].
- Менскае абласное. Створанае ў 2006 годзе. Першым старшынёй быў Рыгор Сакалоўскі. У 2011—2016 гадах яго ўзначальваў Алесь Карлюкевіч. Мела сядзібу ў Менску на плошчы Свабоды, д. 13. Ад 21 лютага 2017 году старшынёй ёсьць Сьвятлана Быкава. На 10 чэрвеня 2021 году налічвала 87 чальцоў[10].
- Менскае гарадзкое. Утворанае 16 сьнежня 2005 году. Старшынёй стаў Міхась Пазьнякоў. Штогод уручае маладым творцам да 30 гадоў прэмію «Адкрыцьцё году». У 2011 годзе распачалі выпуск кніжных сэрыяў «Бібліятэка Менскага гарадзкога аддзяленьня СПБ» і «Менскія маладыя галасы». У 2016 годзе ў Цэнтральнай гарадзкай бібліятэцы імя Янкі Купалы заснавалі Менскі гарадзкі тэатар паэзіі. У 2017 годзе заснавалі літаратурныя прэміі ў намінацыях «Проза», «Паэзія» і «Дзіцячая літаратура». Месьціцца ў Менску па вул. Фрунзэ, д. 5. На 26 красавіка 2021 году налічвала 288 пісьменьніц і пісьменьнікаў, што складала звыш паловы ад усіх сябраў СПБ (54%)[11].
Remove ads
Мінуўшчына
18 лістапада 2005 году на ўстаноўчы зьезьдзе на прапанову Мікалая Чаргінца стварылі Саюз пісьменьнікаў Беларусі, які ўлучыў каля 10% сябраў Саюзу беларускіх пісьменьнікаў[12]. Прычынай назвалі «палітызацыю СБП, яе барацьбу з уладай, якая суправаджалася шалёнай спэкуляцыяй на культуры, праблеме беларускай мовы і г. д., адсутнасьць дэмакратычных прынцыпаў»[13]. Адной з прычынаў стварэньня СПБ лічыцца спроба ўлады разбурыць незалежны Саюз беларускіх пісьменьнікаў, які ўладам не атрымалася падпарадкаваць[14]. Пасьля стварэньня праўладнага СПБ, які фінансуецца з дзяржаўнага бюджэту, незалежны Саюз беларускіх пісьменьнікаў пазбавілі ранейшай фінансавай дзяржпадтрымкі й вымусілі пакінуць Дом літаратара. Саюзу пісьменьнікаў Беларусі былі перададзеныя літаратурныя часопісы «Полымя», «Нёман» і «Маладосьць», штотыднёвік «Літаратура і мастацтва», заснавальнікам якіх быў СБП[15]. Пры гэтым наклады газэты «Літаратура і мастацтва» падчас кіраваньня Саюзам Мікалаем Чаргінцом зьменшыліся амаль у дзесяць разоў[16].
Паколькі выкарыстаньне назвы краіны ў назвах палітычных партыяў і грамадзкіх арганізацыяў у Беларусі забароненае, Лукашэнка 7 верасьня 2006 году выдаў загад, у якім дазволіў СПБ карыстацца ў сваёй назьве слова «Беларусь»[17]. Гэтым жа загадам СПБ быў вызвалены ад сплаты падаткаў на прыбытак і на дададзеную вартасьць, а Саюз беларускіх пісьменьнікаў пазбаўлены гэтага права. На пачатак 2016 году налічваў больш за 600 пісьменьнікаў[4]. На сакавік 2022 году Саюз пісьменьнікаў Беларусі налічваў звыш 700 сябраў[18].
Старшыні
- Мікалай Чаргінец (18 лютага 2005 — 22 сакавіка 2022)
- Алесь Карлюкевіч (з 22 сакавіка 2022 году)[18]
Remove ads
Крытыка
На 2010 год шмат хто з чальцоў СПБ, у тым ліку і Мікалай Чаргінец, пісалі свае творы па-расейску[19][20]. На 2013 год каля 70% чальцоў Саюзу пісьменьнікаў Беларусі зьяўляецца расейскамоўнымі, і частка з іх адмоўна ставіцца да беларускамоўнай літаратуры, аддаючы перавагу расейскамоўнай. Мікалай Чаргінец, які ўзначальвае СПБ, прынцыпова не гаворыць па-беларуску[21]. Шэраг вядомых беларускіх творцаў пакінулі СПБ. Сярод іх: празаікі Андрэй Федарэнка, Алесь Наварыч, Валер Гапееў, Анатоль Казлоў, Леанід Левановіч, паэтка Раіса Баравікова й дзіцячая пісьменьніца Алена Масла[14][21]. Большасьць з іх працавалі ў дзяржаўных літаратурных выданьнях і выдавецтвах, і ўдзел у СПБ быў для іх быў умоваю захаваньня працоўнага месца. Па меры сыходу з працы ў дзяржаўных выданьнях і холдынгах яны пакінулі й саюз. Пісьменьнікі, якія выйшлі з СПБ, называюць далейшае членства ў СПБ несумяшчальным са сваімі маральнымі прынцыпамі[14]. 3 ліпеня 2021 году ў СПБ супярэчліва ўлучылі 7 новых сябраў, зь якіх прынамсі 5 выдавалі кнігі па-расейску[22]. Пры гэтым мэтай СПБ называліся «захады захаваньня і ўмацаваньня беларускмоўнай культуры»[23].
Крыніцы
Вонкавыя спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads