Станіслаў Осьцікавіч
(XV ст.) сын Крысьціна Осьціка From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Станіслаў Осьцікавіч (Станька; ? — па 1460) — літоўскі баярын, пачынальнік роду Осьцікавічаў.
Імя
Варыянты імя ў гістарычных крыніцах: Stanislaus Ostykowicz, Станько Остикович[1].
Біяграфія
Зь літоўскага баярскага роду, сын Осьціка гербу «Трубы», кашталяна віленскага, і Ганны (зь нявысьветленага роду). Меў братоў Радзівіла, Мікалая (Міцьку) і Барталамея (Бартку).
Упершыню ўпамінаецца ў тэстамэнце свайго бацькі 1442 году. У 1446—1447 гадох разам з братамі Міцькам і Барткам атрымаў даньнікаў. У 1460 годзе выступаў як сьведка ў касьцельнай данацыі Ганны Крупскай, удавы Яна Давойнавіча.
Няма зьветак пра імя і паходжаньне жонкі. У шлюбе нарадзіліся дзеці[2]:
- Рыгор (каля 1478—1519), маршалак дворны літоўскі (1494—1500, 1509—1519), ваявода троцкі (1510—1519)
- Ганна, якая выйшла замуж за Юрыя Зяновіча
Remove ads
Крыніцы
Літаратура
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads