Станіслаў Панятоўскі (сын Казімера)
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Станіслаў Панятоўскі (23 лістапада 1754, Варшава — 13 лютага 1833, Флярэнцыя) — дзяржаўны дзяяч Вялікага Княства Літоўскага, Рэчы Паспалітай. Падскарбі вялікі літоўскі (1784—1791), генэрал-лейтэнтант, шэф пешай коннай гвардыі.
Трымаў Падольскае, Багуслаўскае і Канеўскае староствы.
Remove ads
Біяграфія
Прадстаўнік шляхецкага роду Панятоўскіх гербу «Цяля», сын Казімера і Апалёніі з Устшыцкіх.
Выхоўваўся ў пансіёне італьянскіх манахаў-тэатынаў. У 1771 наведаў Лёндан, у 1772 навучаўся ў Кембрыдзкім унівэрсытэце.
Уваходзіў у склад Адукацыйнай камісіі, праводзіў перамовы з расейскай імпэрытрыцай Кацярынай II. Пазьней пасяліўся ва Ўкраіне, дзе збудаваў шэраг прадпрыемстваў і правёў зямельную рэформу.
Быў пасьлядоўным прыхільнікам пераходу да спадчыннай манархіі ў Рэчы Паспалітай. Па прыняцьці Канстытуцыі 3 траўня (1791) выехаў у Аўстрыю, потым Італію.
Ад зьвязку з Касандрай Лючы меў узаконеных сыноў, якія атрымаіл тытул князёў дзі Монтэ Ратонда (1847), а ў Аўстрыі тытул князёў Панятоўскх (1850). Нашчадкі аселі ў Францыі і ўвайшлі ў склад францускай арыстакратыі[3].
Remove ads
Крыніцы
Літаратура
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads