Панятоўскія

From Wikipedia, the free encyclopedia

Remove ads

Панятоўскія (Paniatoŭskija; па-польску: Poniatowscy) — шляхецкі род гербу «Цяля».

Хуткія факты Краіна паходжаньня ...

3 гэтага роду быў кароль і вялікі князь Станіслаў Аўгуст Панятоўскі, які аднак замоўчваў сваё паходжаньне ў часе панаваньня[1].

Паходжаньне

Легенда ў генэалягічных даведніках апошняй трэці XVIII ст. пра нібыта італьянскае паходжаньне Панятоўскіх ад роду Тарэлі не стасуецца з генэалягічнымі дасьледаваньнямі. У XVIII ст. і пазьней выказвалася меркаваньне, што насамрэч род паходзіць з шэрагаў дробнай літоўскай (беларускай) шляхты. Палкоўнік Людвік Панятоўскі быў удзельнікам рокашу, бітвы пад Клушына 1610 г. залогі А. Гасеўскага на Маскве і сталічнай канфдэрацыі. У пач. XVIII ст. Нікадэм Тадэвуш Панятоўскі быў чашнікам амсьціслаўскім. Потым гэтая лінія перасялілася на Ўкраіну, але прадстаўнікі роду засталіся і на Беларусі. У XX ст. ў Менскай і Магілёўскай губэрнях былі 2 радзіны Панятоўскіх[1].

Прозьвішча «Панятоўскі» паходзіць ад маёнтку і мястэчка Панятова непадалёк ад Любліна. Паводле дакумэнтаў, першым ягоным носьбітам быў Марцін Цёлак Мацяёўскі з Панятовы (2-я пал. XV ст.). Гербоўнікі гавораць пра люблінскую, беларускую/літоўскую (в. Паняткава, Смаленшчына, Віленшчына) і падляшскую (княжаскую) галіну рода[2]. У XVII ст. Панятоўскія служылі ў багатай шляхты на гаспадарчых пасадах, часам арандавалі маёнткі, ці былі ротмістрамі. У XVIII ст. адбылося ўзвышэньне роду.

Remove ads

Галерэя

Крыніцы

Літаратура

Вонкавыя спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads