Старое Места (Менск)

From Wikipedia, the free encyclopedia

Старое Места (Менск)
Remove ads

Старое Места — гістарычная мясцовасьць у цэнтры Менску, якая ўлучае Траецкае і Ракаўскае прадмесьці, Замчышча і Татарскую Слабаду. Пачатковая тэрыторыя Старога Места абмяжоўвалася земляным валам.

Thumb
Падзамкавая вуліца.
М. Уладычына, 1928

Гісторыя

Thumb
Рака Няміга, 1920

Галоўнай вуліцай у замку, а потым на Замчышчы на працягу ўсяго пэрыяду яго існаваньня да сярэдзіны XX стагодзьдзя была вуліца Замкавая. Яе траса была найстаражытнейшай з усіх вуліцаў Менску. Яна перасякала Замчышча дыяганальлю з усходу на захад і ўжо ў першай палове XVI стагодзьдзя была забрукаванай. Пазьней вуліца прадаўжалася й за валам да скрыжаваньня зь Вялікай Татарскай. З паўднёвага захаду Замчышча агінала вуліца Завальная; з паўночнага захаду — Завальны завулак.

У XVI—XVIII стагодзьдзях старую частку Менску абмяжоўваў земляны вал, і местам лічылася толькі тэрыторыя ў ягонай сярэдзіне. Але межы абарончага вала да гэтага часу можна прасачыць у пляне места. Вал пачынаўся на поўнач ад Замчышча, праходзіў на захад ад Ракаўскага завулка[a], потым да вуліцы Юраўска-Завальнай, далей уніз Раманаўскай Слабадой, перасякаў Нямігу, потым ішоў на захад ад Пішчалаўскага замку і далей верхняй часткай вуліцы Трубнай[b] на вуліцу Лошыцкую[c] да вуліцы Магазыннай[d], уздоўж яе ў Мескі сад[e].

У першай палове XIX ст. вал выпраставалі, ягоныя рэшткі можна заўважыць на гістарычнай Магазыннай вуліцы. На месцы вала высадзілі ліпы і таполі. Да 1965 року паўтаравяковыя ліпы ўпрыгожвалі месцамі Юраўска-Завальную і Трубную вуліцы, але іх зьнішчылі пры рэканструкцыі места. Таполі, высаджаныя адначасна зь ліпамі на вуліцы Лошыцкай, сьпілавалі ў 1948 року.

Зь землянымі валамі маюць зьвязак такія менскія вулічныя тапонімы, як Завальная — «за валам», Загародняя[f] — «за горадам», Гарадзкі Вал.

Remove ads

Вуліцы і пляцы

Афіцыйная назваГістарычная назваБылыя назвы
Замкавая вуліцаЗамкавая вуліца
Віцебская вуліцаНоваракаўская вуліца[1]
Няміска-Ракаўская вуліца
Няміскі завулак
Вызваленьня вуліцаУваскрасенская вуліца
Татарская вуліца
Уваскрасенскі завулак
Вялікая Татарская вуліца
Кальварыйская вуліцаКальварыйская вуліца
Кальварыйска-Ракаўская вуліца
Кальварыйскі тракт
Максіма Танка вуліцаНовая вуліца[1]
Навакрасная вуліца
Танкавая вуліца (1928—1998)
Мельнікайце вуліцаВысокая вуліца[1]
Глухоўская вуліца (частка)
Людамонцкі завулак (частка)
Глухая вуліца
Татарская Глухая вуліца
Ратамская вуліца (да 1976)
Няміга вуліцаНяміга вуліца
Няміская вуліца
Няміска-Школьная вуліца (частка)
Няміска-Раманаўская вуліца (частка)
Кацярынінская вуліца (частка, 1866—1926)
Кастуся Каліноўскага вуліца (частка, 1926—1940-я)
Ракаўская вуліцаРакаўская вуліца
Юраўская вуліца (частка)
Новафранцішканская вуліца (частка)
Астроўскага вуліца (1937—1993)
Шпалерная вуліцаУваскрасенская вуліца
Уваскрасенскі завулак
Вызваленьня вуліца
Юбілейны пляцЮбілейны пляц25 кастрычніка плошча
Юраўска-Завальная вуліцаЮраўска-Завальная вуліца
Завальная вуліца
Не існуеНяміска-Ракаўская вуліца
Remove ads

Заўвагі

  1. Цяперашняя афіцыйная назва — вуліца Вызваленьня
  2. Цяперашняя афіцыйная назва — вуліца Берсана
  3. Перайменаваная ўладамі Расейскай імпэрыі ў Каломенскую вуліцу, цяперашняя афіцыйная назва — вуліца Сьвярдлова
  4. Цяперашняя афіцыйная назва — вуліца Кірава
  5. Пазьней «Губэрнатарскі сад», цяперашняя афіцыйная назва — Цэнтральны дзіцячы парк імя Максіма Горкага
  6. Цяперашняя афіцыйная назва — вуліца Абутковая

Крыніцы

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads