Старое паданьне

From Wikipedia, the free encyclopedia

Старое паданьне
Remove ads

«Старо́е пада́ньне» (па-польску: Stara baśń: powieść z IX wieku) — гістарычны раман Юзэфа Ігнацыя Крашэўскага, выдадзены ў 1876 року. Гэтым творам распачынаецца нізка раманаў пад агульнай назвай «Гісторыя Польшчы».

Хуткія факты Жанр:, Аўтар: ...
Remove ads

Сюжэт

Thumb
«Агонь […] падкладаючы, каб
Гэнга згарэў жыўцом.»

Сюжэт раману адсылае да старапольскіх паданьняў і легендаў, між іншым пра жорсткага ўладара Попеля. Дзеяньне адбываецца ў дагістарычныя часы на землях племені палянаў.

Уладарыць над імі жорсткі князь, які ў рамане завецца Хвосткам, а ягоная жонка — немка Брунгільда. Як князь, так і ягоная жонка мараць, каб усталяваць над падданымі абсалютную ўладу, падобную да той, якую мелі князі й імпэратары Нямеччыны. Аднак гэта не падабаецца кмецям(pl), якія прызвычаіліся да таго, што ўладары шанавалі іхнюю вольнасьць. Князь са сваімі людзьмі ўзмацняюць рэпрэсіі і становяцца ўсё больш жорсткімі. У выніку ў краі выбухае бунт, супраць якога князь выклікае на дапамогу нямецкіх хаўрусьнікаў. Пачынаецца вайна, у выніку якой князь гіне, а ўлада перадаецца простаму, але аўтарытэтнаму кмецю Пясту.

Другой тэмаю раману ёсьць гісторыя каханьня. Даман, малады кмець і ваяўнік, закахаўся ў прыгажуню Дзіву. Аднак яна лічыць, што яе пакліканьнем ёсьць служба багам, таму адмаўляецца стаць жонкаю Дамана. Даман вырашае зрабіць усё, каб дабіцца яе каханьня.

Remove ads

Дадатковая інфармацыя

Раман быў выдадзены ў 1876 року Суполкай варшаўскіх кнігавыдаўцоў (прадстаўленай у Варшаве фірмай Гебэтнэр і Вольф), якая ў тым року распачала выданьне нізкі гістарычных раманаў Крашэўскага, якія мелі ахапіць гісторыю Польшчы. Яшчэ пры жыцьці аўтара ў 1879 адбылося перавыданьне кнігі ў выглядзе альбому з ілюстрацыямі Міхала Эльвіры Андрыёлі.

Раман прысьвечаны легендарным пачаткам польскай дзяржавы (да прыходу да ўлады першага ўладара палянаў — Семавіта Пяставіца). Дзеяньне разгортваецца ў IX стагодзьдзі, калі ад князя Попеля ўладу пераняла дынастыя Пястаў. Кніга складаецца з трох тамоў (30 разьдзелаў) і дадатку «Гістарычныя легенды», дзе аўтар падае ўласныя камэнтары да раману.

Кніжка ўтрымлівае шмат архаізмаў (напрыклад, skórznie — скураныя боты, tok — від жаночага капелюшу, dziewiarz — кальчужнік), запазычаньняў зь іншых славянскіх моў (напрыклад, гарадзішча, каравай) і нэалягізмаў, выкарыстаных у форме састарэлых выразаў (напр. kneź — князь, podziomek — падземак, witeź — віцязь). Праца аўтара над раманам супала зь яго этнаграфічнымі дасьледаваньнямі і вывучэньнем прац Іяхіма Лялевеля і Караля Шайнохі, якія аказалі ўплыў на творчасьць Крашэўскага.

Рукапісы «Старога паданьня» былі зьнішчаныя падчас II сусьветнай вайны, у той час як першая (яшчэ чарнавая) вэрсія знаходзіцца ў варшаўскай Нацыянальнай бібліятэцы (сыгнатура рукапісу III 6056).

Remove ads

Адаптацыі раману

  • У 1891 Альфрэд Шчапанскі выдаў у Вене драму ў 5 актаў «Пяст Першы», заснаваную на тэматыцы «Старога паданьня».
  • У 1900 Юльян Бачынскі выдаў у Хелмне кнігу «Гожая каралеўна», інсьпіраваную раманам.
  • У 1907 Уладыслаў Жаленскі паставіў у Львове опэру «Старое паданьне» на аснове раману.
  • У 2003 па матывах раману быў зьняты фантастычна-гістарычны фільм «Старое паданьне. Калі сонца было богам» рэжысэра Ежы Гофмана.

Літаратура

  • Kraszewski, Józef Ignacy. Stara Baśń. — Warszawa: Ludowa Spółdzielnia Wydawnicza, 1983. — С. 311—312. — ISBN 83-205-3077-6

Вонкавыя спасылкі

Старое паданьнесховішча мультымэдыйных матэрыялаў

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads