Гістарычная проза
літаратурны твор пра гістарычныя часы From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Гістарычныя проза — творы апавядальных жанраў, у якіх дакумэнтальна-дакладнае апісаньне сапраўдных гістарычных падзей і фактаў мінулага спалучаецца зь іх эмацыянальна-вобразным, мастацкім адлюстраваньнем.
Мінулае
Вытокі гістарычнай прозы ў гераічным эпасе, гістарычных паданьнях, вусных гісторыка-мэмуарных апавяданьнях, якія суправаджалі важныя падзеі ў жыцьці народа ці чалавека. Упершыню канчаткова сфармавалася ў Старажытнай Грэцыі і Рыме. Асноўныя віды і формы антычнай гістарычнай прозы — гісторыя, манаграфія, аналы, біяграфія, гістарычныя запіскі. Першыя творы мастацкай прозы на гістарычную тэму зьявіліся на пачатку новай эры. У сярэднявеччы гістарычная проза зазнала ўплыў антычных традыцый, побач з уласна гістарыяграфіяй (аналы, хронікі гісторыі) расквітнела агіяграфія. У эпоху Адраджэньня традыцыйная гістарычная проза пачала распадацца на навуковую гісторыю і гістарычны жанр мастацкай літаратуры. Гэты працэс завяршыўся ў Эўропе ў XIX ст., калі зьявіўся клясычны гістарычны раман. Як помнікі літаратуры могуць разглядацца і асобныя творы гістарыяграфіі новага часу. Узоры гістарычнай прозы XX ст. — мастацкія навукова-папулярныя біяграфіі вялікіх людзей, выданьні сэрыі «Жыцьцё выдатных людзей», белетрызаваныя нарысы на гістарычныя тэмы асобных пісьменьнікаў і вучоных, лепшыя творы гістарычна-мэмуарнай літаратуры.
Remove ads
Беларуская гістарычная проза
Вытокі беларускай гістарычнай прозы — у старажытнарускай літаратуры, у мясцовых традыцыях вуснага гістарычнага апавяданьня. У эпоху Кіеўскай Русі выпрацаваны асноўныя прыёмы, спосабы і формы апісаньня мінулага, якія надоўга вызначылі прыкметы гістарычнай прозы ўсіх усходніх славен. Яе найбольш характэрныя віды: летапісы; перакладныя хронікі (своеасаблівыя сусьветныя гісторыі); манаграфічныя апісаньні асобных значных гістарычных падзей; мастацкія гісторыі жыцьця і дзейнасьці выдатных асоб; падарожныя запіскі; шматлікія жыцьці сьвятых. Да гэтых твораў прымыкала і Біблія, асобныя кнігі якой заснаваны на апісаньні рэальных падзей, іншыя — на легендарна-літаратурным матэрыяле. Біблейская гісторыя ўключалася ў хранографы і разам з антычнай складала ў іх галоўную частку сусьветнай гісторыі. Першымі арыгінальнымі помнікамі гістарычнай прозы Беларусі былі Полацкі летапіс і «Жыціе Эўфрасіньні Полацкай» (XII—XIII стст.). Складаліся таксама дзёньнікі падарожжаў («Хаджэньне ў Царград і Ерусалім Ігната Смаляніна»), перапісваліся творы розных гістарычных жанраў старажытнарускай літаратуры.
У XV—XVI стст. у беларускай гістарычнай прозе актыўна разьвіваўся летапісны жанр, ствараліся агульнадзяржаўныя летапісы і хронікі («Летапісец вялікіх князёў літоўскіх», Беларуска-літоўскі летапіс 1446 г., Хроніка Быхаўца). У XVII—XVIII стст. у выніку дыферэнцыяцыі літаратурных форм вядучае месца ў ёй занялі мясцовыя летапісы (Баркулабаўскі летапіс, Магілёўская хроніка), хранографы-антагіі гістарычных аповесьцей і пагадовых запісаў, прысвечаныя сусьветнай гісторыі («Вялікая хроніка»), гістарычна-мэмуарны жанр (дыярыушы). Да ўзроўню мастацкай літаратуры ўзьнімаліся і некаторыя творы эпісталярнага жанру («Лісты» Ф. Кміты-Чарнабыльскага, «Ліст да Абуховіча»). Арыгінальную гістарычнцю прозу дапаўнялі перакладныя аповесьці і раманы («Гісторыя пра Атылу», «Гісторыя пра Варлаама і Ясафа», «Мамаева пабоішча»), розныя зборнікі дыдактычных аповесьцей і навел («Жыціі святых» П. Скаргі, «Рымскія дзеі»), якія ўспрымаліся тагачаснымі чытачамі як цалкам гістарычныя. Вялікае значэньне мела друкаванае выданьне Ф. Скарынам беларускага перакладу Бібліі. Беларуская старажытная гістарычная проза сінкрэтычная паводле характару, развьівалася зь дзелавога пісьменства на аснове сінтэзу дакумэнта і літаратуры, дакладнага факта і гістарычнага паданьня. У ёй спалучаліся рацыянальнае і эмацыянальнае асваеньне гісторыі, дакумэнтальна-дзелавое і мастацкае апісаньне гістарычных падзей.
Зараджэньне на Беларусі гістарычнай прозы новага часу пачалося ў 1-й палове XIX ст. ў эпоху рамантычнага захаплення гісторыяй, аднак навуковае і мастацкае асэнсаванне беларускай гісторыі зьвязана зь імёнамі польскіх вучоных і пісьменьнікаў (І. Лялевель, А. Міцкевіч, Ю. Крашэўскі). Новая беларуская гістарычная прозв з'явілася толькі ў пачатку XX ст. Гістарычнай прозай у наш час нярэдка называюць і ўласна мастацкую літаратуру пра мінулае (гістарычны раман, аповесьць, апавяданьне).
Remove ads
Літаратура
- Чамярыцкі, В. Гістарычная проза / Вячаслаў Чамярыцкі // Шаблён:Крыніцы/ЭГБ — С. 10—11.
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads