Старшыня ўраду Нідэрляндаў
дзяржаўная пасада From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Старшыня ўраду Нідэрляндаў завецца Міністар-старшыня Нідэрляндаў (па-нідэрляндзку: Minister-President van Nederland) і правіць урадам Нідэрляндаў. Старшыні ўраду краіны прызначаюцца і звальняюцца гаспадаром Нідэрляндаў. Большасьць старшыняў ураду прызначаліся з правадыроў грамады Сойму, якога выбралі на выбарах у Сойм. Пасада старшыні ўраду заснавалі ў 1848 годзе, каб вызваліць гаспадара Нідэрляндаў ад абавязкаў старшынства ва ўрадзе Нідэрляндаў. Назва пасады з 1848 па 1945 гады была Старшыня Рады Міністраў (па-нідэрляндзку: Voorzitter van de ministerraad), а затым пасада мела назву Міністар-старшыня. Старшыня ўраду старшынюе на паседжаньнях ураду, кожны дзень вызначае павестку дня да паседжаньня ўраду. Старшыня ўраду штотыдзень сустракаецца з гаспадаром Нідэрляндаў для перагавораў аб дзейнасьці ўраду. Указ гаспадара Нідэрляндаў аб прызначэньні Старшыні ўраду падпісваецца гаспадаром і Старшынём ураду. Усе ўказы гаспадара Нідэрляндаў падпісваюцца Старшынём ураду. Указы аб прызначэньні і звальненьні міністраў таксама падпісваюцца гаспадаром Нідэрляндаў і Старшынём ураду.

Remove ads
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads
