Дык Схооф

нідэрляндзкі палітык From Wikipedia, the free encyclopedia

Дык Схооф
Remove ads

Дык Схооф (па-нідэрляндзку: Dick Schoof; нар. 8 сакавіка 1957 году) — нідэрляндзкі палітык, які зь ліпеня 2024 году займае пасаду прэм’ер-міністра краіны[3].

Хуткія факты National Coordinator for Counterterrorism and Security[d], Папярэднік ...
Remove ads

Біяграфія

Пачатак кар’еры

Схооф пачаў сваю кар’еру ў якасьці дарадцы па пытаньнях адукацыі ў Асацыяцыі муніцыпалітэтаў Нідэрляндаў[4]. У 1988 годзе стаў дзяржаўным служачым у Міністэрстве адукацыі і навукі[5]. З 1996 году палітык займаў розныя кіроўныя пасады ў сфэры бясьпекі. Працаваў намесьнікам генэральнага сакратара ў Міністэрстве юстыцыі і бясьпекі[5]. Затым быў прызначаны галоўным дырэктарам Службы іміграцыі і натуралізацыі ў 1999 годзе[5][6]. Нідэрлянды адчувалі адносна вялікі прыток асобаў, якія шукалі прытулку ў выніку вайны ў Косаве, і ў арганізацыі была значная колькасьць запытаў. З 2010 па 2013 палітык займаў пасаду генэральнага дырэктара Міністэрства юстыцыі і бясьпекі[7].

Thumb
Схооф з старшынёй Эўрапейскай камісіі Урсуляй фон дэр Ляен.

У 2013 Схооф быў прызначаны нацыянальным каардынатарам па бясьпецы і барацьбе з тэрарызмам[8]. Ён дазволіў сваім супрацоўнікам сачыць за патэнцыйнымі тэрарыстамі ў сацыяльных сетках праз падробленыя профілі, не зважаючы на папярэджаньні з боку праўнікаў[7]. Пасьля зьбіцьця боінгу Малайзійсках авіялініяў у 2014 годзе, які зрабіў вылет з аэрапорту Схіпхол у Амстэрдаме, ён каардынаваў захады рэагаваньня на крызу, умацаваўшы адносіны з прэм’ер-міністрам Маркам Рутэ. Ён таксама адказваў за ўнутраную бясьпеку, разьвязваючы патаньні з ісламісцкай радыкалізацыі, гэтак і з залучэньнем байцоў ІДІЛ у Нідэрляндах[9]. Схооф ачольваў Службу агульнай выведкі і бясьпекі ў якасьці генэральнага дырэктара з 2018 па 2020 гады[8]. 1 сакавіка 2020 году ён заняў пасаду генэральнага сакратара Міністэрства юстыцыі і бясьпекі[10][11].

Пасада прэм’ер-міністра

Партыя свабоды Геэрта Вільдэрса перамагла на ўсеагульных выбарах у лістападзе 2023 году[12]. 16 траўня 2024 году гэтая партыя склала пагадненьне аб стварэньні правай кааліцыі з Народнай партыяй за свабоду і дэмакратыю, Новым грамадзкім дагаворам і Фэрмэрска-грамадзянскім рухам[13]. У рамках перамоваў лідэры чатырох партыяў дамовіліся, што аніхто зь іх ня будзе займаць пасаду прэм’ер-міністра[14]. Схооф быў вылучаны на пасаду прэм’ер-міністра 28 траўня 2024 году партыямі кааліцыі[15]. Ён быў прыведзены да прысягі 2 ліпеня каралём Вілемам-Аляксандрам. Схооф, такім чынам, стаў першым незалежным палітыкам, які заняў пасаду прэм’ер-міністра пасьля Корта ван дэр Ліндэна, які займаў гэтую пасаду ў час з 1913 па 1918 гады[16].

Remove ads

Крыніцы

Вонкавыя спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads