Статусбанк
беларускі камэрцыйны банк From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Адкрытае акцыйнае таварыства «СтатусБанк» — камэрцыйны банк у Рэспубліцы Беларусь. Статутны фонд — 43 млн руб. (2017)[3]. Асноўны акцыянэр — ААТ «Эўраторг» (99,5168% статуснага капіталу)[4].
Remove ads
Рэквізыты
МФА 153001735, УНП 807000043, АКПА 37568362.
S.W.I.F.T.: IRJSBY22.
Ліцэнзія на правядзеньне банкаўскай дзейнасьці №26 выдадзеная 1 студзеня 2010 року Нацыянальным банкам Беларусі.
Рэгістрацыйны нумар у Адзіным дзяржаўным рэгістры №80700000043.
Тэлекс: 252020 MRB BY
Дзейнасьць
Банк мае аддзяленьні ў 16 месцах Беларусі[5].
Мінуўшчына
«Міжнародны рэзэрвовы банк» зарэгістраваны 25 лютага 2002 року[6]. З 29 сакавіка 2002 — рэзыдэнт СЭЗ «Менск».
24 жніўня 2007 уласьнікам банку стала польска-ўкраінская фірма «Догмат»[7].
З 1 ліпеня 2009 Нацыянальны банк Рэспублікі Беларусь прыпыніў[8], а з 1 студзеня адклікаў ліцэнзію «Міжнароднага рэзэрвовага банку» на ажыцьцяўленьне банкаўскай дзейнасьці ў частцы прыцягненьня сродкаў фізычных асобаў з прычыны недахопу мінімальнага памеру капіталу[9].
15 траўня 2012 новым уласьнікам банку стала адкрытае акцыянэрнае таварыства «Эўрагандаль», якое набыла 92,5% акцыяў (13 577 272 штукі) па цане 4,7 млн эўра[10].
28 студзеня 2013 банк зьмяніў назву на «Эўраторгінвэстбанк» у сувязі са зьменаю асноўнага акцыянэра банка[11].
25 траўня 2017 банк зьмяніў назву на «Статусбанк»[12].
З красавіка 2023 году банк знаходзіцца пад санкцыямі Канады[13].
Крыніцы
Вонкавыя спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads