Страдзецкі сельсавет
былая адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў Берасьцейскім раёне Берасьцейскай вобласьці Беларусі From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Стра́дзецкі сельсавет — былая адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Берасьцейскага раёну Берасьцейскай вобласьці. Адміністрацыйны цэнтар — вёска Страдзеч.
Гісторыя
12 кастрычніка 1940 году створаны ў складзе Берасьцейскага раёну Берасьцейскай вобласьці з цэнтрам у вёсцы Страдзеч. 16 ліпеня 1954 году ў склад Гершонскага сельсавету перададзеныя вёскі Заказанка і Прылукі, у склад сельсавету ўключаны вёскі Збунін Ляплёўскага сельсавету і Дурычы Мяднянскага сельсавету, цэнтар сельсавету перанесены ў Дурычы і ў сувязі з гэтым сельсавет перайменаваны ў Дурыцкі, які перададзены ў склад Дамачаўскага раёну[1][2].
8 верасьня 1959 году Дурыцкі сельсавет Берасьцейскага раёну (з 17 сьнежня 1956 году) скасаваны, тэрыторыя далучаная да Мяднянскага сельсавету, вёска Страдзеч перададзеная ў склад Гершонскага сельсавету[3].
1 чэрвеня 2007 году вёскі Аркадзія, Бярнады, Гершоны, Кацельня Баярская, Міцькі перададзеныя ў падпарадкаваньне гораду Берасьце[4].
27 лістапада 2007 году цэнтар сельсавету перанесены зь вёскі Гершоны ў вёску Страдзеч[5].
21 сьнежня 2007 году вёскі Аркадзія, Бярнады, Гершоны, Кацельня Баярская, Міцькі выключаныя з складу сельсавету, а сельсавет перайменаваны з Гершонскага ў Страдзецкі[6].
17 верасьня 2013 году сельсавет скасаваны, яго землі зь вёскамі Заказанка, Прылукі і Страдзеч перададзеныя ў склад Дурыцкага сельсавету[7]
Remove ads
Населеныя пункты
- 1 студзеня 1947 году — 3[8]
Крыніцы
Літаратура
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads