Гершоны

былая вёска ў Берасьцейскім раёне Берасьцейскай вобласьці Беларусі From Wikipedia, the free encyclopedia

Гершоны
Remove ads

Гершо́ны[1] — былая вёска ў Беларусі, каля ракі Бугу. З 1 чэрвеня 2007 году уваходзіць у склад Берасьця.

Хуткія факты
Remove ads

Назва

Герыш, Гірш або Кірш (Gerisch, Giersch, Kiersch) — імя германскага паходжаньня[2]. Іменная аснова -гер- (-гар-, -гір-) (імёны ліцьвінаў Гералт, Гермонт, Бутгер; германскія імёны Gerolt, Geromont, Butger) паходзіць ад стараісьляндзкага geirr, стараверхненямецкага gēr 'дзіда'[3].

Ранейшая назва — Гершано́вічы[4].

Варыянты назвы ў гістарычных крыніцах: в Кгершановичахъ (8 сакавіка 1555 году)[5]; z Gierszonowicz… cerkwie gierszonowskiej swieszczenik… Gierszenowicze (1667 год)[6].

Remove ads

Гісторыя

У 1564 годзе ўпамінаецца Кіршанавіцкі палац. У XVI стагодзьдзі Гершоны былі сялом у Берасьцейскім старостве Трокскага ваяводзтва Вялікага Княства Літоўскага. У 1566 годзе тут жыў 41 чалавек[7]. Гісторыя Гершонаў зьвязаная зь іменем Афанасія Філіповіча, берасьцейскага ігумена. 5 верасьня 1648 году ён быў забіты непадалёк ад вёскі за выступы супраць Берасьцейскай уніі.

27 лістапада 2007 году цэнтар Гершонскага сельсавету перанесьлі з Гершонаў у вёску Страдзеч[8]. 1 чэрвеня 2007 году вёску перадалі ў склад места Берасьця[9]. 21 сьнежня 2007 году вёску вылучылі з складу Гершонскага сельсавету[10].

У студзені 2008 году ўлады Берасьця апублікавалі праект забудовы мескага раёну Валынка-Гершоны.

Remove ads

Эканоміка

Сумеснае прадпрыемства па вытворчасьці мэталячарапіцы «Берасьцесталь».

Славутасьці

У Гершонах знаходзіцца Царква Раства Прасьвятой Багародзіцы, збудаваная ў 1866—1869 гадох. Каля вёскі знаходзяцца фартыфікацыі Берасьцейскага (Брэст-Літоўскага, 62-га) раёну (гл. Берасьцейская крэпасьць):

  • Форт № 5, збудаваны ў 1878—1888 гадох. Ён дастаткова добра захаваўся і цяпер ёсьць часткай музэю «Берасьцейская крэпасьць»;
  • Форт літары З, збудаваны ў 1913—1914 гадох. Па Другой сусьветнай вайне выкарыстоўваўся пад склад угнаеньняў і істотна пашкоджаны;
  • Доўгачасовыя агнявыя пункты Берасьцейскага раёну ўмацаваньняў, збудаваныя ў 1940—1941 гадох.
Remove ads

Крыніцы

Вонкавыя спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads