Струга (футбольны клюб)
паўночнамакедонскі футбольны клюб From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
«Струга» (па-македонску: Струга) — паўночнамакедонскі футбольны клюб з Стругі. Быў закладзены ў 2015 годзе. Чэмпіён Паўночнай Македоніі (2023, 2024).
Remove ads
Гісторыя
Клюб быў заснаваны ў 2015 годзе[2], і адразу ж узяў удзел у розыгрышы Чацьвертай лігі Паўночнай Македоніі. У першы ж сэзон здабыў перамогу ў чэмпіянаце і прасунуўся ў Трэцюю лігу, у якой таксама адразу здабыў перамогу. Такім чынам, усяго за два гады клюб ужо вырушыў у Другую лігу. У лістападзе 2017 году клюб браў удзел Кубку Незалежнасьці, таварыскім турніры, які ладзіцца ў Альбаніі. У паўфінале дружына здабыла перамогу ў матчы супраць «Тыраны» зь лікам 1:0, а ў фінале «Струга» выгуляла чарнагорскі «Отрант» у сэрыі пасьляматчавых пэнальці. У Другой лізе клюб крыху затрымаўся, але прасунуўся ў элітны паўчночнамакедонскі дывізіён на сэзон 2019—2020 гадоў. У 2021 годзе «Струга» брала ўдзел у розыгрышы Лігі канфэрэнцыяў, дзе саступіла латвійскай «Ліепае». Паводле вынікаў сэзону 2022—2023 гадоў каманда ўпершыню стала чэмпіёнам краіны, а праз сэзон абараніла тытул.
Remove ads
Крыніцы
Вонкавыя спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads