Студня (Браслаў)
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Студня (Калодзежны шацёр) — помнік архітэктуры першай траціны XX стагодзьдзя ў Браславе. Знаходзіцца ў заходняй частцы места, у двары былой Калёніі ўраднікаў[a]. Твор традыцыйнай беларускай драўлянай архітэктуры. Аб’ект Дзяржаўнага сьпісу гістарычна-культурных каштоўнасьцяў Беларусі.
| Помнік грамадзянскай архітэктуры | |
Студня | |
Студня | |
| Краіна | Беларусь |
| Места | Браслаў |
| Каардынаты | 55°38′19.4″ пн. ш. 27°01′51.3″ у. д. |
| Архітэктурны стыль | закапанскі стыль |
| Аўтар праекту | Юльюш Клос[d] |
| Статус | Дзяржаўны сьпіс гісторыка-культурных каштоўнасьцяў Рэспублікі Беларусь |
Студня на мапе Беларусі Студня | |
Remove ads
Гісторыя

У некаторых крыніцах сьцьвярджаецца, што студню збудавалі ў ХІХ стагодзьдзі[1]. Аднак напраўду яе збудавалі ў 1924—1926 гадох паводле праекту віленскага архітэктара Юльюша Клоса ў складзе архітэктурнага ансамблю Калёніі ўраднікаў[2].
Архітэктура
Помнік традыцыйнай беларускай драўлянай архітэктуры. Гэта шацёр, пастаўлены над калодзежам на 4 прафіляваных слупах з падкосамі. Пачатковае ўмацаваньне ствала калодзежа не захавалася. Аснова шатра ўтвараецца скрыжаванымі бэлькамі, канцы якіх выступаюць і маюць фігурныя зрэзы. Пакрыцьцё шатра зь мяццай дранкі, што дало магчымасьць стварыць плястычныя грані і плаўныя абрысы даху. Завяршае яго шпіль з простым прафіляваньнем, аналягічным прафіляваньню слупоў[1].
Remove ads
Заўвагі
- Цяперашні афіцыйны адрас суседняга Дома культуры — вуліца Савецкая, 106
Крыніцы
Літаратура
Вонкавыя спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads
